Сокал-пустальга on-line 2013: Гродна, Беларусь

Храналогія  вылуплення птушанят
           
           
  1.30.05

 

 2.30.05

 

 3.31.05

 

 4.01.06

 

5. 02.06

 

 6.  

 

Comments

 Пэўна ў гэты час самец прынёс самцы спажыву. І пакуль яна сілкавалася, вырашыў хоць трошкі дапамагчы ў нялёгкай працы па наседжванні яек. Дарэчы, заўважыў што ён заўсёды стараецца ў такія моманты падмяняць самку. Вось напрыклад яшчэ адзін здымак з раніцы:

 Малайцы!

Я б камеру не перасоўваў - хутка пачнуць вылупляцца птушаняты і самка будзе бачна цалкам толькі тады, калі камера будзе накіравана такім чынам, як цяпер. Зразумела, што ракурс зверху не самы лепшы, але ў гэтым выпадку з гнездавой скрыняй гэта аптымальны варыянт. За тое гук павінен быць:)

З начной трансляцыяй камера спраўляецца не вельмі - рэзкасці яўна не хапае:

 Зараз мы толькі тэсціруем. Камеру у любым выпадку падраўняем. На конт ракурсу. Камера накіравана на гнездавую скрыню. У дадзеным выпадку выгляд зверху - самы аптымальны ракурс. Дальні план тут ніяк не атрымаецца.

Владиславовна (госць) - 02.06.2013 - 20:43

In reply to by Blackbird

Спасибо за ваш труд..На следующий год наверно-будет лучше.А так много соколов в городе-не навредит мелким певчим птичкам?Ведь они тоже-корм для соколов?Может пора молодых отлавливать и в других городах отпускать?

Harrier - 02.06.2013 - 21:02

In reply to by Владиславовна (госць)

 Дзякуй за добрыя словы! Я таксама спадзяюся, што з трансляцыяй будзе лепш, але яшчэ на гэтым тыдні.

Наконт колькасці сокалаў і дробных птушак. На сёньня мы ведаем пра 22 гнязда ў горадзе (разам з тэрыторыяй ВА ГроднаАзот). Нашы сокалы амаль не палююць у горадзе, дзе, канешне, лягчэй злапаць птушак, чым грызуноў. Але нават каб і палявалі - для дзесяткаў тысяч вераб'іных птушак - патэнцыйных ахвяр розных відаў - гэтыя паляванні не нясуць пагрозы ні як для гарадзкіх папуляцый, ні тым больш як відаў. І гэта галоўнае. Нават калі загінуць асобныя птушкі як ахвяры сакалоў - ГЭТА НАРМАЛЬНА, бо без прыродных драпежнікаў існаванне птушак было б пад пагрозай. 

Наконт адлову і перасялення маладых птушак. Рабіць гэта людзям зусім не мае сэнсу. Бо птушкі здольныя перасяляцца туды, дзе найлепш, самастойна - бо маюць крылы і не патрабуць віз для перасячэння межаў. Тым больш гэта адносіцца да маладых птушак, якія пакуль не маюць уласных тэрыторый у горадзе. 

Пастараюся сёння дапісаць і размясціць матэрыял пра адзін з такіх выпадкаў, які датычыць маладой пустальгі з Гродна.

 

Ананім (госць) - 29.05.2013 - 14:38

Можа камеру крыху падраўняць? Таксама лепш дадаць агульнага плану, а то занадта блізка камера паказвае. У Брэсце камера лепш замацавана. Ёсць і дальні план, і гняздо паказваецца з лепшага ракурсу. Можа ў Гродне абставіны так зрабіць не дазваляюць.