Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Larus argentatus "omissus"

30.11.2014 - 17:50 | biot

Вельмі цікавая чайка-клыгун з жоўтымі лапамі (Larus argentatus argentatus) морфа "omissus"!

Першы раз такую бачу! Трэба мець на ўвазе тым, хто толькі па колеру лап адрознівае ВБЧ!

Менск, 30.11.2014

Здымак дакументацыйны. Аўтар Дз.Кіцель

Каментары

Да, цікавая морфа намінальнага падвіду з Паўночнай Еўропы. Паводле Свенсана і інш., цёмныя пёркі павінны заходзіць нават больш на горла. Але думаю, што і гэта пасуе. Віншую з цікавым назіраннем!

гібрыд! праблема, што ў Мінску ёсць змешаная калонія, дзе па меньшай меры 3 віды ствараюць змешаныя пары. Пэўна тут ёсць і michahellis, але пакуль добра не сфатаграфаваны. У гэтым годзе птушкі як раз зараз падпускаюць вельмі блізка, бо ім патрэбна адкрытая вада, і выбара ў іх няма. Я ўчора нават металічнае кальцо беларускае прачытаў за 30м.

Насамрэч гэта невядома - гібрыд гэта ці не. Таму няхай будзе як Маларні з сааўт. піша - морфа. Будуць доказы на карысць гібрыду - будзем называць гібрыдам.