Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Блакітнаватая мнагавочка (Lycaena helle)

03.05.2015 Арніталагічны заказнік мясцовага значэння “Свіслач”, балота Грайна (Гродзенская вобл., Бераставіцкі р-н.). У Беларусі рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу від. Насяляе Цэнтральную і Паўночную Еўропу. У Польшчы, Літве і Украіне сустракаецца рэдка і лакальна. У Славакіі і Венгрыі від ужо паспеў цалкам знікнуць… 

На здымках самец.

Каментары

Батэрфлай і драганфлай вочынг - добры дадатак да бердвочынга. Як раз у сярэдзіне дня ў казурак найбольшая актыўнасць у той час, як птушкі маўчаць. І большая колькасць відаў з'яўляецца ў другой палове лета, калі многія птушкі адзгнядзіліся і адляцелі.

Дзякуй! Так, від звязаны з балотнай расліннасцю. Вусені развіваюцца на горцы змяіным (Bistorta officinalis) і іншых раслінах сямейства грэчкавых (Polygonaceae), радзей на шчаўі. Насяляюць лясныя тарфяныя балоты, забалочаныя лугі, ускраіны нізінных балот. Асушэнне балот - асноўная прычына знікнення ва Усходняй Еўропе.

Стала вядома, што роўна год назад, на гэтым жа месцы Таццяна Яварэц ужо адзначала гэты від на гэтым жа месцы, але не было ўпэўненасці ў вызначэнні. http://florafauna.by/bio/species-log/info/id/12253. Маё назіранне падцвердзіла мінулае. Віншуем Таццяну!))