Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Мірны адпачынак клікуноў і шыпуноў

 Дакументацыйныя здымкі

На адной з сажалак рыбгаса ў в.Каеняўцы сабраліся адпачываць ажно 32 клікуны (Cygnus cygnus) і 23 шыпуны (Cygnus olor).

Прычым клікуноў на працягу тыдня там стала больш  на некалькі птушак. Суседняя сажалка занятая  гняздуючай парай шыпуноў = адтуль ніякія лебедзі прыляцець не маглі.

11-05-2014, Гарадзеншчына. Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Сёння на Нёмане з горкі ад Дарошавіч назіралі цікавы выпадак:

Першым праляцеў лебедзь-шыпун, за нім  у метрах 100 ляцеў клікун, які часад часу пакрыкваў і з-за большай хуткасці  даганяў шыпуна. Шыпун праз некалькі секундаў, напэўна, зразумеў гэта і паляцеў хутчэй, але пагоня адбывалася  па прамой і клукун дагнаў шыпуна. Шыпун пастараўся па ўзыходзячай узняцца ўверх, каб пазбегнуць удару, клікун і сапраўды паляцеў за ім  уверх, выставіўшы ногі, але не здолеў стукнуць. Шыпун адвярнуў з ракі направа, клікун паляцеў далей прама і сеў у завадзь. Метрах у 30 ад яго харчаваліся там 2 шыпуны, але на іх ён ужо не нападаў.