Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Не дажаваў)

У дзяцінстве нас вучылі, што размаўляць, калі не дажаваў, не надта прыгожа - ды і нязручна.

Але тое - размаўляць. А гэты самец зелянушкі (Carduelis chloris) прысеў на камні на беразе Нёмана і заспяваў, час ад часу падымаючы хвост: ці то ад задавальнення, ці то так лепш спявалася)

Гродна, 02-06-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Не ён першы - аднойчы я бачыў самца чорнага дразда, які спяваў каля гнязда з поўнай дзюбай дажджавых чарвякоў, праўда не так гучна як без іх.  А зараз у мяне на лецішчы жыве чорны дрозд, які акрамя сваёй песні спявае яшчэ і салаў'ём, 3-4 сапраўдных калена. Ды так спраўна, нават я чую! Відаць, гэта ён так да другой кладкі рыхтуецца - птушаняты з першага вывадка ўжо скачуць па малінніку.