Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шуляк-карагольчык і снегапад

шуляк-карагольчык

Дакументацыйныя здымкі і відэа

З самай раніцы снег усё падаў і падаў і ратавала толькі тое, што не было мароза. Я, як і штодзень на шляху дахаты перайшоў не самую шырокую, але і не самую ціхую вуліцу ў адносінах да руху траспарта  і ўжо на тым яе баку азірнуўся, бо 'бакавым зрокам' нешта заўважыў. І калі прыгледзеўся, то моцна здзівіўся. Бо цалкам адкрыта на старой яблыні паміж вялікімі кусцікамі амялы сядзела самка шуляка-крагольчыка (Accipiter nisus)!

Я прапусціў машыны, якія ехалі з абодвух бакоў і вярнуўся туды, адкуль пераходзіў дарогу. А там ужо стаў паціхоньку падыходзіць і здымаць звычайна вельмі асцярожную драпежную птушку. За агароджай суседняга вучастка, побач з якім сядзела самка карагольчыка, чысціў снег, які працягваў падаць, дворнік. Ён убачыў, што я нешта здымаю і падыйшоў спытаць, што. Я адказаў, што птушку і не ведаю, паверыў ён мне ці не, але пайшоў шуфляваць снег як раз у яе бок ( Я перастаў хавацца за агароджай (бо гэта стала безсэнсоўным) і таксама падыйшоў значна бліжэй. Аказалася, што самка не звяртала ўвагу ні на дворніка, які даволі хутка аказаўся на адлегласці метраў 10 амаль пад ёй, ні на мяне, ні на снег, які вецер шэра-белымі хвалямі гнаў побач:

Я здымаў яе, а навокал нічога не мянялася. І толькі калі самка карагольчыка нешта ўбачыла ў скверыку за дарогай, яна адляцела хутка і па прамой туды. Як аказалася ўжо ў хаце, наша сустрэча працягвалася 12 хвілін. Не ведаю, наколькі бяспечна для драпежнай птушкі быць настолькі самаўпэўненай, але яе давер прыемна здзівіў мяне. І як аказалася пазней, гэта была не апошняя наша сустрэча...

Гродна, 14-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ

Каментары

Часам яны бываюць бестурботнымі, і можна зняць блізка. Але, у асноўным, да іх падысці праблематычна - зрываецца з галіны, як толькі ты пападаеш у яго поле зроку, нават на вялікай адлегласці. Вам пашанцавала, фоткі атрымаліся цікавымі.