Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шуляк-карагольчык адпачывае

шуляк-карагольчык

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Прайшло толькі пяць дзён з маёй нечаканай сустрэчы з самкай шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus) амаль пасярод вуліцы, і вось яшчэ больш нечаканая сустрэча, прычым усяго метрах у 60 па прамой ад папярэдняй!  Я йшоў сваім звычайным маршрутам , звырнуўшы на ціхую вуліцу і амаль прайшоў стары сад, як раптам метрах у шасці ад сябе збоку ў гэтым садзе ўбачыў скрозь галіны самку шуляка-карагольчыка! 

Я падсвядома і насамрэч адхіснуўся і каб не спужнуць яе, адыйшоў на другі бок нешырокай вуліцы, ды яшчэ пад вуглом да птушкі - каб павялічыць адлегласць паміж намі і бачыць яе. .Самка шуляка не звяртала на мяне ўвагі (прычым так было ўвесь час, пакуль яна не адляцела) і я стаў думаць як мне зручней паназіраць і паздымаць яе.  Паціху раскруціў штатыў і стаў выбіраць месца паміж галінамі некалькіх кустоў і дрэваў, за якімі птушка сядзела на старой і раскідзістай  яблыне (?). Часам камера 'разумела' што мне ад яе трэба і наводзіла рэзкасць на галаву птушкі, але нашмат часцей не. Але самка нікуды не спяшалася і нават не мяняла позу.  Час быў на 'памылкі' аўтафокуса. Ацаніць наколькі яна была незаўважнай, можна па здымках, якія паказваюць яе здалёк у садзе. Але насамрэч незаўважнай для ўсіх, акрамя мяне, яна заставалася толькі першыя некалькі хвілін.

Нечакана для мяне (а можа і для яе?) наляцелі вялікія сініцы і пачалі трывожна крычаць навокал. Але іх было няшмат, блізка падлятаць і разглядваць самку шуляка, якая не рэагавала на іх, адважваліся нямногія. Іншыя ж не падляталі бліжэй за метр і прыкладна праз хвіліну пасля пачатку моббінг паступова заканчваўся і сініцы знікалі:

Але гэтыя 'налёты' дробных птушак, у асноўным сініц, пачалі станавіцца рэгулярнымі. Прыкладна кожныя 5-7 хвілін адбывалася 'адкрыццё' небяпечнай для іх драпежніцы, усе крычалі і трачшалі па гэтаму поваду і некаторыя нават падляталі бліжэй. Але самка толькі паварочвала час ад часу голаву і больш ніяк не рэагавала. Моббінг памалу супакойваўся і птушкі суцішваліся і адляталі, каб праз некалькі хвілін з'явіцца зноў.

Я ўсё чакаў нейкай 'акцыі' з боку самкі карагольчыка, але ўсё, чаго дачакаўся за 55 хвілін (што правёў побач), гэта змены яе позы. Птушка павярнулася і села перадам да мяне. Ну і зрэдку чысціла сабе пёры. А потым хутка, па прамой, пераляцела дарогу і скрылася за агарождай вучастка насупраць сада, у якім адпачывала. Але я не шкадую  - паназіраць за такой драпежнай птушкай з 15 метраў амаль гадзіну ў мяне атрымалася ўпершыню.

Гродна, 19-01-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі