Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шуляк-карагольчык: Пашанцавала?

шуляк-карагольчык

Дакументацыйныя здымкі

Да абеду нават часам выходзіла неяркае зімовае сонейка, але потым усё зацягнулі шчыльныя аблокі і навокал стала не столькі холадна, як цемнавата. Я вяртаўся дахаты пасля няўдалага пошуку фота-гісторый праз невялікі скверык на тым беразе ракі, калі насупраць апошніх дрэваў і пагорка з дамамі на ім збоку ад мяне праляцелі дзве птушкі. Ляцелі яны вельмі хутка, але вызначыць іх аказалася нецяжка: першы быў самец шуляка-карагольчыка (Accipiter nisus), які нёс у лапах нейкую вераб'іную птушку, а паралельным курсам за ім ляцеў, пераследдуючы невялікага драпежніка, грак. 

Шуляк першым даляцеў да пагорка і выгядала на тое, што сеў там недалёка ад яго краю.  А грак адвярнуў і паляцеў па сваіх справах. Я вырашыў паспрабаваць паглядзець каго злавіў шуляк і, магчыма, паздымаць як ён будзе тую здабычу есці. Але падняцца на пагорак там ці нават паблізу ад таго месца, куды прызямліўся драпежнік, не было магчымасці - схіл быў закруты для гэтага, дыя шчэ пакрыты снегам.

Таму я абыйшоў яго збоку і там, дзе пад'ём быў не такі стромы, падняўся і стаў набліжацца да патрэбнага месца, абыходзячы кусты, дрэвы і павалены плот, прысыпаны снегам. Мой разлік быў на тое, што хутка ашчыпаць і з'есці птушку шуляк не зможа і я маю шанец амаль увесь гэты працэс убачыць. І вось я амаль падыйшоў да агароджы суседняга вучастка, а там, дзе прыблізна павінна была сессці птушка, яе няма! І нідзе няма ніякіх каляровых ашчыпаных пёраў ад здабычы.  Я развярнуўся расчараваны каб ісці назад, але вырашыў яшчэ раз глянуць туды, дзе прыкладна павінен сядзець шуляк  . І цуд - птушка сядзіць прыкладна там, дзе я і думаў! Як я яе не заўважыў адразу? 

Нас падзяляла каля 10 метраў і карагольчык яўна бачыў мяне ўвесь гэты час. Таму, калі я пачаў здымаць яго, ўзляцеў (пусты) і сеў зусім недалёка і невысока ў густую старую елку. Дзіўна - на снезе не засталося здабычы, але цяпер важна паспрабаваць пафатаграваць яго праз густыя галінкі кустоў і ад хваіны, на якой ён сядзіць. Не адразу, але паступова камера 'зразумела', на што ёй трэба навесці рэзкасць. І хаця на дрэве шуляк сядзеў амаль у цемры, усё ж некалькі здымкаў я змог зрабіць. І тут на іншым беразе ракі выбухнула петарда. І 'мой' самец шуляка-карагольчыка адразу адляцеў, як і ўзняліся ў паветра сотні чаек, качак і бакланаў на рацэ і на абодвух яе берагах. 

А дзе ж падзелася здабыча? Я падыйшоў і агледзеў ужо зблізу месца, дзе сядзеў невялікі драпежнік на снезе - нічога там не было. Таму хутчэй за ўсё пашанцавала толькі мне, а здабыча шуляка мне толькі 'здалася'.

Гродна, 10-12-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі