Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жураўлі і жураўлянятка

Калі на ўскрайку балота Грайна мы заўважылі нейкі рух і я  праверыў "што гэта?" ў трубу, то прыйшло здзіўленне, якое не мінуладаканца гэтай сустрэчы.

А здзівіў мяне жураўль-падлетак (Grus grus), які ніяк не выглядаў на прадстаўніка свайго віду. І хаця я раней бачыў і маладых жураўляў побач збацькамі, і маленькіх птушанят, гэта было нешта падазронае: галава і дзюба яўна ад малога, а памеры і усё цела - ад дарослага (акрамя адсутнага шыкоўнага хваста, канешне).

І пакуль спачатку дарослы з маладым, а потым і абодва дарослых харчаваліся па краю балота, перш чым схавацца ў ім за хмызняком, у мяне пры кожным поглядзе на іх было адчуванне, што я гляжу ну калі не на моа,то на нанду дакладна)

27-06-2019, нізіннае балота Грайна, ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач",Бераставічына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/nzbV4j4p64c