Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя чаротаўкі ў горадзе

Дзякуючы таму, што сёлета прыбярэжная расліннасць у Нёмана нават у цэнтры гораду не скашвалася, тут упершыню за многа гадоў змаглі паспяхова загнездаваць звычайныя чаротаўкі (Acrocephalus schoenobaenus).

У больш натуральных месцах суседнія самцы чаротавак могуць спяваць нават у 10 метрах адзін ад аднаго. А тут самец яўна быў адзіным, таму і спяваў ён час ад часу і не выглядала, каб вельмі стараўся - ўпершыню я яго адзначыў ў пачатку ліпеня:

https://youtu.be/nC8fNcM1KgE

І вось прайшоў амаль месяц з першай сустрэчы на беразе Нёмана і ўчора абедзве птушкі-бацькі яўна непакоіліся за сваіх птушанят. Я іх так і не ўбачыў, але некалькі здымкаў адной з дарослых птушак (другую было толькі чутно побач) зрабіў:

https://youtu.be/GszaMbSkkdA

30-07-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі