Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Курапатка шэрая

Гэты самец шэрай курапаткі на гнездавым участку, які размяшчаўся на пустцы на заходняй ускраіне Мінска, амаль не баяўся людзей. Ва ўсякім разе, ён спакойна займаўся сваімі справамі - харчаваўся, адпачываў, нават спаў у некалькіх кроках ад назіральніка. Часам ён падпускаў да сябе на адлегласць не больш за 1,5-2 метры, так, што да яго можна было дакрануцца пруцікам. Адзіная перашкода для фатаграфавання заключалася ў тым, што ён ніяк не хацеў паварочвацца да аб'ектыва "тварам", а ўвесь час стараўся паказаць спіну. Ну, і хіба што яшчэ густая трава і паўзмрок, дзе ён большую частку часу знаходзіўся...

Дзякуй доктару Васілю Грычыку за такую фотамадэль. Дарэчы, негледзячы на ўсе намаганні апошняга, гняздо так і не ўдалося адшукаць. Прыкладна праз тыдзень пасля здымак птушаняты паспяхова вывеліся, да самца далучылася і самка, а паводзіны птушак адразу змяніліся -- птушаняты пры з'яўленні людзей, як і належыць, гарохам  рассыпаліся па траве, а дарослыя птушкі, таксама па ўсіх правілах, пачыналі прыкідвацца нямоглымі і адводзіць небяспеку ад месца, дзе пахаваліся малыя.