Баталёны ... плаваюць!

Гэтая вясна была, напэўна, самай шматводнай за апошнія гады.

Вада была высокай не толькі ў рэках, але і каналах, якія разліваліся, або і проста на разлівах у нізнках на палях. 

І гэтым забяспечыла шмат птушак не толькі кормам, месцам для адпачынку, але і месцам для нечаканых сустрэч і міні-адкрыццяў і нас- тых, хто за птушкамі назірае.

У сярэдзіне траўня ехалі мы з Сяльца ў Целяханы разам з чэшскімі сябрамі і раптам каля вёскі Няхачава ўбачылі сотні баталёнаў на вялікіх разлівах літаральна пры "нашай" дарозе!

баталёны

Птушак было многа- як і вады для іх.  Напэўна, не менш 1500, а можа і пад 2000 асобін. Многія самцы такавалі перад самкамі, ганялі адзін аднаго ці проста харчаваліся нечым на грывах- узвышэннях, якія зялёнымі косамі выступалі з вады.

І раптам усё змянілася!

Птушкі узняліся ў паветра і апчалі пералятаць з месца на места ў выглядзе шчыльных хмупак рознай формы, раптоўна змяняючы форму зграй і кірунак палёту:

баталёны

Мы зразумелі, што недзе побач- сокал. Ды не абы-які, а Сокал-падарожнік (Falco peregrinus), бо меншых наўрацці так баяліся б баталёны.

баталёны

Падобную карціну- арганізаваную паніку кулікоў ў такім маштабе ў выглядзе шчыльнай хмары з птушак я назіраў раней толькі на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў Нідэрландах - там розных пясочнікаў таксама атакаваў сокал-падарожнік.

баталёны

Аднак у гэты раз усё абыйшлося - сокал яўна ўжо паабедаў і не праявіў цікавасці да птушак пад сабой - яго набітае валлё добра выпірала.

сокал-падарожнік

І вось тут і пачалося самае цікавае і нечаканае - баталёны сядалі на грывы і непасрэдна .. на воду!

Прычым выглядала гэта, як масавы прылёт вялікіх і рознакаляровых плывунчыкаў, якія вядомыя менавіта такімі паводзінамі! 

 

https://youtu.be/FBbseGYflR8

Плавалі і самцы, і самкі. Ці яны збіралі там паміж расліннасцю жамяру? Ці змянілі стратэгію адпачынку з зямлі на воду?

баталёны

Гэта засталося невядомым. Але адкрыццё атрымалася- мы ўсе упершыню ў жыцці бачылі падобнае!

 

https://youtu.be/5e_ATSAZsvY

 

Кропка назірання