Сёньня пад час чарговых здымак фільма пад умоўнай назвай "Сокал над горадам", якія вядзе ў нашым горадзе каманда Ігара Бышнёва, акрамя цікавых момантаў на гняздзе на будынку Белтэлекома, атрымалася зрабіць важнае адкрыцьцё:
самка з гэтага гнязда акальцаваная!
Цікава, што тры апошнія гады, калі мы назіраем за гэтым гняздом, на ім самыя раннія птушаняты:
Пасля аднаго з чарговых прылётаў самкі на гняздо, Ігар зрабіў некалькі здымкаў. Пры іх праглядзе ён і заўважыў - на правай назе самкі кальцо:
Цікава, што птушанят аказалася шэсць - чатыры вялікіх і два меншых, якім самка адмыслова панесла здабычу:
Гэта не вельмі спадабалася аднаму з большых, які схапіў маму за пёры:
Пры бліжэйшым праглядзе аказалася, што кальцо польскае. Пры чым замацаванае даволі дзіўна, што можа палегчыць індывідуальнае распазнаьне птушкі тым, хто яе кальцаваў.
Гэта пацверджвае маю гіпотезу пар тое, што менавіта птушкі з захаду (польскіх гарадоў) прыляцелі да нас займаваць падобныя нішы. Аднак зусім не адмаўляе іншых гіпотэз - пра пашырэньне ў новых для птушак умовах мясцовых птушак і іх патомкаў.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
biot - 25.05.2012 - 04:19
Может, из POrtugal? ;) Ничего
Может, из POrtugal? ;)
Ничего нет удивительного, что птица польская. От Гродно до Польши - рукой подать. Но было бы интересно узнать, откуда именно.
Harrier - 25.05.2012 - 17:51
In reply to Может, из POrtugal? ;) Ничего by biot
Я б таксама хацеў бы, каб
Я б таксама хацеў бы, каб была птушка з Партугаліі:)
Аднак польскія калегі ўжо прызналі, што птушка іх. Шкада, што без нумара сказаць адкуль яна і калі закальцаваная наўрацьці атрымаецца. Бо гэтая серыя калец выкарыстоўваецца шмат гадоў.
Harrier - 27.05.2012 - 01:36
In reply to Я б таксама хацеў бы, каб by Harrier
Калегі з Польшчы прыслалі
Калегі з Польшчы прыслалі расшыфроўку таго, што бачна на здымку:
FN
STO
PO
Серыя FN - тыповая для стальных калец такой велічыні, за ёй павінен быць 5-ці значны нумар: XX.XXX
Ніжэй ST.ORN.GDANSK -назва ўстановы
а затым POLAND - як краіна, дзе ўстанова кальцаваньня размяшчаецца.