Нашы назіранні

  • Вясна на Арэхаўскім возеры

    12.03.2009 | Pandion

      Сення ізноў цэлы дзень накрапваў невялічкі дожджык, але я ўсеж такі вырашыў зрабіць улік на Арэхаўскім возеры . .

     Там зараз утварылась вялікая палыння ў якой можна было назіраць шмат розных качак: крыжанкі, вялікія савукі, гогалі, чубатыя ныркі, лыскі і шыпуны. За ўсім гэтым качыным царствам пільна назіраў арлан-белахвост седзячы на ўскрайку льда

     Але найбольш цікавым для мяне было пачуць галоснае "буханне" вялікага бугая. Мне ні як не верылася што ен будзе спяваць седзячы на ледзе, і спачатку нават падумалася (дэжавю), але пасля таго як да мяне данеслася яшчэ некалькі выразных крыкаў усе сумневы адпалі. 

    На лузе яшчэ ляжыць снег, ціха, невідаць нікога з пастаянных жыльцоў. Нават кнігаўк,і якія здаецца ўжо прыляцелі  мне не паказваліся, відаць што спужаўшыся снегу павярнулі назад. Толькі белыя пліскі летаюць навокал, нібы жадаючы ўпэўніцца што ўсе на месцах, нічога не змянілася за іх адсутнасцю . . 

     У небе раз пораз праляталі чародкі гагочучых гусей і амаль неспыняючыся даносіліся сьпевы жаўрукоў . . 

    Чытаць далей
  • Першыя шэрыя гусі ды белы бусел адзначаны на Гарадзеншчыне!

    10.03.2009 | Harrier

    Вв.Баяры-Казіміроўка-Багушоўка-Гожа

    10-03-2009 Віталь Гуменны з аператарам праграмы Гарадзенскага абласнога ТБ “У аб’ектыве натураліста”.  Снега не вельмі многа, паўсюль на палях шмат птушак. Асноўныя гэта каўкі, гракі, крумкачы. Некалькі касматаногіх канюхоў. Адзначылі групку каля 40 кнігавак, вельмі шмат шпакоў, палявых жаўрукоў, зграйкі па штук 40 шчыгелаў. З ускраўку лесу крычаць шэрыя жураўлі. На поле хадзіла шэрая чапля. Каля в.Багушоўка адзначылі 3 гіля. Па словах мясцовага жыхара з в.Баяры, ўчора, 09-03-2009 у бок Багушоўкі праляцеў белы бусел. Таксама адзначаны 2 шэрых гусі (будзе здымак) - птушкі 2009 году! На рэчцы Гажанка каля ўпадзеньня ў Нёман плавала травяная жаба. Глядзіце ў пятніцу ў 17.30 на канале “Лад” праграму “У аб’ектыве натураліста” пад назвай “Подых вясны”.Чытаць далей
  • Брэст 09.03.2009

    09.03.2009 | biot

    Брэст ужо некалькі гадоў запар з'яўляецца вядомым месцам зімоўкі шмат якіх відаў водна-балотных птушак. Я не кажу пра ачышчальныя збудаванні, якія ахоўваюцца пагранічнымі службамі, а пра звычайную вуліцу Набярэжную імя Ф. Скарыны ўздоўж ракі Мухавец, дзе з-за соцен птушак не зацягваецца ільдом частка ракі, а добрасардэчныя брэстчане, як аказваецца, зусім не абыякавыя да наваколля і гатовыя грызціся ў абарону "бедных" птушак, кожны дзень прыносяць згаладнелым лебедзям ды качкам свежыя батоны, а самыя мяккасардэчныя бабулі нават спецыяльна вараць  для іх кашы.

    Некалькі гадоў таму тут можна было назіраць такія рэдкасці, як маранка (Clangula hyemalis), нырок-плёсаўка (Aythia marila), лебедзь-клікун (Cygnus cygnus). Гэты год быў добры на вялікіх савукоў (Mergus merganser).

    Чытаць далей
  • Багушоўка - Рыбніца, 07.03.2009

    09.03.2009 | Harrier

    Па словах Жоржа Гулеўскага, пазаўчора каля Рыбніцы крычалі шэрыя жураўлі (Grus grus), прычым больш чым пара.

    Акрамя іх, больш ніякіх вясновых птушак ён не адзначыў. За тое палях на кратавінах ды іншых выступах сядзелі каля 20 касматаногіх канюхоў (Buteo lagopus).

    Чытаць далей
  • Вясна на Маларытчыне

    08.03.2009 | biot

    Шостага сакавіка патэлефанаваў Саша Рак і паведаміў, што знайшоў першае ў гэтым годзе гняздо крумкача (Corvus corax), якое знаходзілася блізка да старога кладбішча Маларыты і мела ажно 7 яек! Гэта значыць, кладка была пачата дзесці 27-28 лютага!

    Сёмага сакавіка вырашый прайсцісь па ваколіцам Маларыты. Па суботах вяду ў школе факультатыў, таму ўзяў яшчэ аднаго вучня з сабою. І вось тое, што нам пашчасціла пабачыць:
    Вялікая белая чапля (Egretta alba) - 3 птушкі ў пойме ракі Маларыта.
    Лебедзі-шыпуны (Cygnus olor)- 4, сядзелі на лёдзе возера. Што цікава, усе былі з кольцамі на лапах!!!
    Палявы жаўрук (Alauda arvensis) - 1 птушка спявала ў паветры. (Яшчэ ў гэты дзень Янкевічу Ю. і Раку А. практычна ў тых жа месцах пашчасціла назіраць стайку з 16 жаўрукоў).
    Трысняговыя стрынаткі (Emberiza schoeniclus) - адзначаны ў зарасніках трыснягу каля возера.

    Кнігаўка (Vanellus vanellus) - 1 (са слоў Янкевіча і Рака).

    Чытаць далей
  • Начныя вандроўкі

    06.03.2009 | Kiolk

    Першыя дні сакавіка выдаліся сонечнымі, але трошкі марознымі, і мы вырашылі ўвечары пахадзіць па лесу і паслухаць, якія з соў адгукаюцца, стандартная методыка ўлікаў з дапамогай галасавой стымуляцыі. Дадзеная методыка для нас даволі новая, таму ў першы вечар вырашылі далёка не ад’язджаць, а прайсціся ў ваколіцы Гродна, каля прафілакторыя “Купалінка”. Год таму я ў гэтым месцы ўжо чуў вушастую саву, таму разлічваў, што яе атрымаецца пачуць і цяпер, але яна ніводнага разу не адгукнулася. Настрой пачаў псавацца, пакуль  з супрацьлеглага боку Нёмана не пачулі звонкі голас шэрай кугакаўкі. Было не зразумела, ці яна адгукнулася на нашае прайграванне ці крычала сама па сабе. На наступны вечар мы вырашылі з’ездзіць  далей ад шуму горада і спыніліся на ландшафтным заказніку “Азёры”, што ў 20 км на поўнач ад Гродна. Наш маршрут праходзіў ад  прыпынку Рыбніца да Багушоўкі. Дадзены біятоп уяўляе сабой сасновы лес, часам у перамешку з елкамі, ў якім знаходзяцца некалькі невялікіх верхавых балотцаў. Рыпеў снег пад нагамі, а месяц асвятляў нам шлях, наўкол было так ціха, толькі брэх сабак даносіўся да нас з навакольных вёсак. У гэтых мясцінах першага студзеня я чуў касматаногага сыча, таму спадзяваўся яго пачуць яго і зараз, але нам пасля 4 кропак адгукнуліся толькі казулі гучным гаўканнем.

    Чытаць далей
  • На азерах Маларытчыны

    04.03.2009 | Pandion

      10.03.09

     Сення ізноў цэлы дзень хмурыла, але замест снегу тым разам падаў дождж.

     Толькі пад вечар надвор'е выправілась і можна было з задавальненнем слухаць спевы шпакоў і пралятаючых жаўрукоў.

     Акрамя таго на возеры утварылася невялічкая палыння у якой плавалі Шыпуны, некалькі гогалей і луткі. Дарэчы луткоў на гэтым возеры я бачу упершыню, такім чынам сьпіс водна-балотных птушак Олтушскага возера сення павялічыўся, і зараз складае 63 віда.

     А яшчэ сення бачыў шмат чорных драздоў і стрынатак-чаратовак, кнігавак , у начы чуў як крычалі у палеце шэрыя чаплі. . .
     

     11.03.09

     На возеры сеняя стала больш качак, сярод іх найбольш массавыя крыжанкі, гогалі і свіцьвы.

     цэлы дзень ляцяць кнігаўкі і жаўрукі . . .

    Чытаць далей
  • Самец гогаля eclipse!

    02.03.2009 | Harrier
    Цяпер праглядаў усе фільмікі з Нёмана (гл. вышэй) і на адным з апошніх заўважыў, што атрымалася засьняць самца гогаля ў апярэньні eclipse. Параўнайце з "сапраўднымі" чорна-белымі прыгажунамі.Чытаць далей
  • 01-03-2009, Горадня, Нёман

    02.03.2009 | Harrier
    01-03-2009, Горадня, Нёман ад Старага маста да ратавальнай станцыі сонечна, каля 0 потым да -2С Пачаў даволі позна, прыкладна ў 14.30, але атрымалася ўбачыць і засьняць шмат цікавага. Ад старага да новага маста адзначыў 2ad+2ad+3juv лебедзя-шыпуна, палову з іх падкармлівалі хлебам (?) людзі. Качак было не шмат, большасьць каля вострава перад новым мастом: Каля 60 крыжанак і пара вялікіх савукоў. За н.мастом: вялікі савук: 8-10 птушак, шэрая чапля, каля 10 крыжанак.Чытаць далей
  • Новы для Беларусі від птушак адкрыты ў Маларыцкім раёне!

    27.02.2009 | admin

    За тры дні да Новага году, 28 снежня 2008 года, на тэрыторыі ачышчальных збудаванняў горада Маларыты Брэсцкай вобласці давялося назіраць новы для Беларусі від птушак – горную пліску (Motacilla cinerea).

    За дзень да здарэння я яшчэ толькі дапускаўся да сесіі, што адбылася пасля навагодніх святаў, і таму вырваўшыся cа сценаў “роднага” універсітэту і дабраўшыся дамоў, на наступны ж дзень вырашыў зрабіць невялічкую прагулку па ваколіцах, свежым паветрам падыхаць, на птушак мясцовых паглядзець. Усе навакольныя мясціны з дзяцінства мне добра знаёмыя, таму і наконт птушак мог ужо зрабіць нейкі вывад, куды лепш ісці і дзе глядзець. Надвор’е, трэба адзначыць, не спрыяла добрым назіранням: холад прабіраў да костак, рукі амаль не адчуваліся пад час доўгіх назіранняў у бінокль.

    Чытаць далей