Віншуем усіх удзельнікаў і асабліва мінскую каманду RARA AVIS (Рэдкая птушка - лац.) якая адзначыла 121 від птушак за 12 гадзін і стала чэмпіёнам ХІІІ Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі (Birdrace-2016) у наступным складзе: Максім Каласкоў (капітан), Ірына Самусенка, Дзьмітры і Данііл Жураўлёвы. Каманда стартавала на рыбгасе "Чырвоная слабада" у Салігорскім раёне і там правяла свае першыя гадзіны, зарэгістраваўшы больш за 80 відаў птушак толькі вакол адной вялікай рыбгасаўскай сажалкі!
На другім месцы з той жа колькасцю відаў -121 - апынулася каманда "Пагоня", якая стартавала з Белавежскай пушчы. Яе прадстаўнік патэлефанаваў пра канчатковы вынік каманды на некалькі хвілін пазней за "Рэдкую птушку" і паводле Правіл чэмпіянату, яны апынуліся на наступным - другім - месцы.
Наступныя тры месцы занялі каманды, якія пад час гонкі за птушкамі адзначылі аднолькавую колькасць відаў - па 103, і месца кожнай з іх зноў вызначыла правіла пра больш ранняе паведамленне сваіх канчатковых вынікаў Аргкамітэту.
Такім чынам на трэцім месцы апынуліся "2 савы", якія стартавалі з Кобрскага раёну,
на чацьвёртым месцы "Цмокі" з Брэста (мінулагоднія чэмпіёны)
і на пятым - "Палесскія гогалі" з Кобрына, для якіх перадоленне з двума непаўнагадовымі ўдзельнікамі 100 відавога рубяжу можна лічыць вялізным поспехам і майстэрствам капітана Алеся Страчука.
Шостае месца са 100 відамі заняла зборная каманда з Гарадзеншчыны пад назвай Гарадзенскія United.
Яшчэ тры каманды не змаглі пераадолець гэта "гросмайстарскі" стовідавы рубеж і занялі адпаведна
Партызанскі атрад імя VIII З'езду АПБ сёмае месца з 83 відамі (стартавали на нядащна адкрытых мінскімі бёдуотчарами ачышчальных сажалках у вёскі Сініла ў 20 км ад Мінска);
і дзве хутчэй аматарскія каманды Орлы Сельмаша з 43 відамі восьмае і Стрижи - дзевятае месца з 35 відамі птушак.
Склады каманд можна паглядзець ТУТ
Самыя цікавыя знаходкі - віды са Спісу Клубу200 - будуць з’яўляцца на нашым сайце.
А поўнафарматныя вынікі з поўным спісам адзначаных усімі камандамі відаў мы змесцім тут ў пачатку наступнага тыдня ў выглядзе дадатка.
Яшчэ раз віншуем усіх, хто сваю суботу цалкам прысвяціў назіранням і пагоне за птушкамі!
На здымку - каманада-чэмпіён "Rara Avis"
На гэтую тэму:
"АРЛЫ І СТРЫНАТКІ" - ЧЭМПІЁНЫ БЕЛАРУСІ 2014 ГОДУ
Пад час “Гонак за птушкамі-2010” усталяваны абсалютны рэкорд - 114 відаў! + табліца з відамі птушак
Эстонскі Birdrace - 167 відаў у каманды-чэмпіёна!
Дадатак | Памер |
---|---|
Full Check List of Birdrace-2016 Belarus.xls280 КБ | 280 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Apus - 04.09.2016 - 14:30
Віншую пераможцаў і…
Віншую пераможцаў і рэкардсменаў!
Sirena - 12.09.2016 - 19:29
Дзякуй за віншаванні! Дзякуй…
Дзякуй за віншаванні! Дзякуй усім, хто нас падтрымліваў і тым, хто стымуляваў нас не спыняцца :-)