Эстонскі Birdrace - 167 відаў у каманды-чэмпіёна!

 Сёлета ў Эстоніі прайшоў юбілейны, 20-ы Адкрыты Birdrace, які штогод адбываецца ў краіне ў жніўні. З-за юбілейнага характару гонак за птушкамі, яны адбываліся па ўсёй краіне, таксама ў спаборніцтвах прынялі ўдзел замежныя каманды і асобныя ўдзельнікі з-за мяжы – з Фінляндыі і Латвіі. 

Усяго спаборнічалі 23 каманды, ў кожнай было ад 2 да 5 чальцоў, што і дало рэкордную колькасць удзельнікаў – 95 чалавек. 

Гонка стартавала ў 3 гадзіны ночы 15 жніўня, кожная з каманд мела 14 гадзін на тое, каб адзначыць як мага больш відаў. Як на многіх іншых Birdrace’ах, для таго, каб занесці від у свой спіс, каманда была павінна адзначыць яго як мінімум большай паловай сваіх чальцоў. 

Перамагла каманда 'Spithman', якая выступала ў фінска-эстонскім складзе (3 фінскіх і 2 эстонскіх бёрдэры) і выбрала для спаборніцтваў мясцовасць Läänemaa. Мясцовыя прадстаўнікі добра ведалі тэрыторыю, каманда адначасова шукала птушак у розных месцах, плюс выдатныя веды птушак далі магчымасць паставіць новы рэкорд для Эстоніі – 167 відаў! Два першыя віды – соваў – былі адзначаныя ўжо ў першыя 5 хвілін гонкі. Апоўдні каманда мела ў сваім спісе ўжо 150 відаў, а за апошнія паўгадзіны змагла ўбачыць два апошнія віды. 

Такім чынам, папярэдні рэкорд гонак быў пабіты адразу на 15 відаў птушак і можа стаць новым еўрапейскім рэкордам як мінімум для жніўня.

Другая каманда мела ў сваім спісе 152 віды, а ўсе разам 23 каманды адзначылі ажно 206 відаў птушак, сярод якіх найбольш цікавымі можна лічыць вялікага арляца, садовых стрынатку і чаротаўку, горную пліску, кругланосага плывунчыка і сасновага крыжадзюба.

Паводле www.estoniannature.blogspot.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

На гэтую тэму:

ПРАВІЛЫ АДКРЫТАГА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ ЗМЕНЕНЫЯ

 Юбілейны Х Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі выйгралі … тураўскія птушкі + Табліца з адзначанымі відамі

Birdrace дапамог паказаць перавагі Ўэлсу

 BirdRace у Швейцарыі прайшоў для аховы птушак у … Арменіі

З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!

Сусветны рэкорд – 4341 від птушак, адзначаных на працягу году!

Перуанскі марафон за птушкамі завяршыўся перамогай амерыканцаў

 

“БІТВА ВЕЖАЎ”- 2009 У ФІНЛЯНДЫІ: БОЛЬШ ЗА ТЫСЯЧУ УДЗЕЛЬНІКАЎ!