Пералётныя птушкі не спяшаюцца адлятаць

вясковая ластаўка палёт

Навукоўцы знайшлі, што некаторыя віды птушак не толькі раней звычайнага вяртаюцца на месцы гнездавання вясной, але і нашмат пазней пакідаюць іх для міграцыі на месцы зімоўкі.

Тым не менш аказалася, што час прылёту вясной і адлёту ўвосень не мае вялікай карэляцыі паміж сабой. Паводле нашай логікі, калі нейкі від прыляціць на месцы гнездавання раней звычайнага, ён павінен і раней адляцець на зімоўку, бо птушаняты стануць на крыло таксама раней. Аднак падобную ўзаемасувязь знайсці не атрымалася. Замест гэтага некаторыя віды птушак штогод застаюцца з намі даўжэй, карыстаючыся з больш цёплых летніх сезонаў у Еўропе.

Каманда брытанксіх даследчыкаў выкарыстала дадзеныя за 60 гадоў па дзённых назіраннях датаў прылёту і адлёту мігрантаў з арніталагічнай станцыі Fair Isle Bird Observatory у берагоў Шатландыі.

Д-р Уілл Майлс (Dr Will Miles) з праекту назірання за міграцыямі (Fair Isle Migration Project) сказаў: “Навакольнае асяроддзе хутка змяняецца па ўсяму Свету. Як адказ на гэтыя змены, сезонныя жыццёвыя цыклы раслін і жывёл таксама змяняюцца, часам драматычна і нечакана. Яшчэ зарана з дакладнасцю тлумачыць чаму птушыныя міграцыі і вясной, і ўвосень працягваюцца так доўга. Аднак магчыма, што ўмовы надвор’я ў Еўропе і Афрыцы цяпер паступова становяцца больш лагоднымі і пасуючымі для далёкадыстанцыйных мігрантаў. Таму птушкам не трэба мігрыраваць толькі ў гэтае ранейшае пасуючае непрацяглае “часовае вакно”. Напрыклад на востраве Fair, вясковыя і гарадзкія ластаўкі цяпер адлятаюць у сярэднім нават на два тыдні пазней, чым яны гэта рабілі 2-3 дзесяцігоддзі раней. Пячураўкі-будаўнічкі (Phylloscopus trochillus) раней ляцелі на працягу 5 тыдняў вясной, цяпер жа мы іх пралёт назіраем на працягу 10 тыдняў. Некаторыя віды застаюцца на гнездавых тэрыторыях у Еўропе даўжэй і гэта дае ім магчымасць гнездаваць тут яшчэ раз у гэтым жа сезоне”.

Аднак дакладны аналіз шматлікім сабраным на працягу 60 год дадзеным пад час штодзённых улікаў мігрыруючых праз востраў птушак яшчэ наперадзе. Нядаўна яны былі алічбаваныя і цяпер могуць быць выкарыстаныя для разнастайных даследаванняў.

Крыніца:

Will T. S. Miles, Mark Bolton, Peter Davis, Roy Dennis, Roger Broad, Iain Robertson, Nick J. Riddiford, Paul V. Harvey, Roger Riddington, Deryk N. Shaw, David Parnaby 2016. Quantifying full phenological event distributions reveals simultaneous advances, temporal stability and delays in spring and autumn migration timing in long-distance migratory birds Global Change Biology, DOI: 10.1111/gcb.13486

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак вясковай ластаўкі Мікалая Вераб’я

 

 

На гэтую тэму:

Чаму птушкі вяртаюцца штогод усё раней?

ПАЛЁТ ПТУШАК ХУТЧЭЙШЫ ВЯСНОЙ

МІГРАЦЫІ ЎКАРАЧВАЮЦЬ ЖЫЦЦЁ ПТУШАК

ЗА ЭПІЧНЫЯ МІГРАЦЫІ ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК АДКАЗВАЕ НЕВЯЛІКІ КЛАСТЭР ГЕНАЎ

Арнітолаг атрымаў 2,5 мільёны эўра прэміі для працягу вывучэння міграцый

КРЫЧКІ-ЧЭГРАВЫ ЎПЕРШЫНЮ ЗАГНЕЗДАВАЛІ НА АЛЯСЦЫ Ў ВЫНІКУ ГЛАБАЛЬНАГА ПАЦЯПЛЕННЯ?

НЕЧАКАНАЕ АДКРЫЦЦЁ Ў МЕКСІЦЫ: НЕКАТОРЫЯ МІГРАНТЫ ГНЯЗДУЮЦЬ ТАМ ДРУГІ РАЗ ПАД ЧАС МІГРАЦЫІ!