Палёт птушак хутчэйшы вясной

Новае даследаванне, апублікаванае ў часопісе The Auk: Ornithological Advances паказала, што пералётныя птушкі вясной ляцяць хутчэй і прыкладваюць больш высілкаў каб вытрымліваць патрэбны курс, чым пад час міграцыі увосень. Так яны спяшаюцца хутчэй прыляцець на месцы гнездавання, каб мець магчымасць раней пачаць яго.

Для птушак даўно і добра вядомы эфект ранейшага ў сезоне пачатку гнездавання на лепшы поспех размнажэння. Папярэднія работы паказалі, што прыпынкі на адпачынак карацейшыя вясной, аднак дагэтуль не было доказаў, што пад час вяртання на месцы гнездавання птушкі і хутчэй рухаюцца ў паветры.  Дзякуючы выкарыстанню сучаснага радара Міністэрства абароны ЗША і метэаслужбы, камандзе амерыканскіх арнітолагаў пад кіраўніцтвам Кайла Гортана (Kyle Horton) з універсітэту Аклахомы атрымалася даказаць: і сам палёт птушак вясной сапраўды хутчэйшы і яны стараюцца ляцець такім чынам, каб кампенсаваць дзеянне вятроў, якія адхіляюць іх ад абранага курсу.

Дзякуючы апошняму павелічэнню дакладнасці радараў, якое адбылося ў 2013 годзе, іх стала магчымым выкарыстоўваць і для вельмі дакладных назіранняў за палётам птушак.

"Многія работы, якія даследуюць міграцыі птушак, выкарыстоўваюць дадзеныя па асобных птушках або – ў лепшым выпадку – ад сотняў асобін. Аднак радар дазваляе даведацца пра паводзіны мільёнаў мігрантаў! І калі палёт вясной і восенню, або рэгіянальна адрозніваецца, няма сумневаў, што гэта так насамрэч” – сказаў Гортан. Ён таксама выказаў надзею, што вялікая здольнасць птушак супрацьстаяць уздзеянню ветра дазволіць ім мінімізаваць шкодныя змены клімату, якія могуць выклікаць значныя змены ў інтэнсіўнасці вятроў.

Крыніца:

Seasonal differences in landbird migration strategies. The Auk: Ornithological Advances, September 7, 2016.10.1642/AUK-16-105.1.

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак канадзкіх казарак з www.technobuffalo.com

 

На гэтую тэму:

МІГРАЦЫІ ЎКАРАЧВАЮЦЬ ЖЫЦЦЁ ПТУШАК

ЗА ЭПІЧНЫЯ МІГРАЦЫІ ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК АДКАЗВАЕ НЕВЯЛІКІ КЛАСТЭР ГЕНАЎ

Трансакеанічныя пералёты пацверджаны яшчэ для аднаго віду вераб’іных

Адкрыта самая працяглая міграцыя сярод вераб’іных птушак

Арнітолаг атрымаў 2,5 мільёны эўра прэміі для працягу вывучэння міграцый

Новыя рэкорды куліка-каменешаркі

Доўгая дарога дадому

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі