Кнігу «Флора и растительность верховых болот Беларуси» можна спампаваць на нашым сайце!

вокладка "Флора и растительность верховых болот Беларуси"

Не так даўно выйшла з друку ўнікальнае навуковае выданне «Флора и растительность верховых болот Беларуси», якое заснавана на арыгінальных дадзеных, атрыманых на працягу некалькіх апошніх гадоў калектывам беларускіх батанікаў і іх калег пад час вывучэння 37 буйных верхавых балот Беларусі, агульнай плошчай больш за  1000 кв км.

Аўтары манаграфіі прадстаўляюць розныя навуковыя арганізацыі, ўсе яны – кандыдаты біялагічных навук: Дзмітрый Грумо і Наталля Зелянкевіч працуюць у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (Мінск), Алег Созінаў загадвае кафедрай батанікі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (Гродна), а Ольга Галаніна - з Інстытуту навук аб Зямлі Санкт-Пецярбургскага універсітэту (Расія).

Кніга выдатна праілюстраваная шматлікімі мапамі, схемамі, фотаздымкамі, графікамі і дыяграмамі. У якасці карыснага дадатку на прыканцы кнігі можна знайсці Поўны анатаваны спіс відаў вышэйшых раслін верхавых балот Беларусі. Выданне можна лічыць выдатным працягам папярэдняй кнігі «Флора и растительность ландшафтного заказника "Ельня" амаль таго ж калектыву аўтараў.

Выданне дае кампетэнтную ацэнку сучаснага стану флоры і расліннасці нашых верхавых балот. Упершыню прадстаўлена гісторыя вывучэння балот нашай краіны. Акрамя гэтага, прыведзены дадзеныя пра склад флоры верхавых балот і яе аналіз, прыведзеныя класіфікацыі балотнай расліннасці (дамінантная і фларыстычная), экалагічныя характарыстыкі балотных экасістэм. Распрацаваныя і прапануюццв эфектыўныя мерапрыемствы па ахове верхавых балот і стратэгія іх рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання.

Кніга выйшла пад навуковай рэдакцыяй кандыдата біялагічных навук А.В.Пугачэўскага, дырэктара Інстытуту эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Фінансавую дапамогу ў выданні аказалі Greifswald Mire Centre (Германия) і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Алег Созінаў для www.birdwatch.by

Манаграфія змешчана на нашым сайце з ласкавага дазволу аўтараў .ТУТ.

 

На гэтую тэму:

Увидела свет уникальная книга, посвящённая болоту Ельня

Уникальную книгу о самом большом верховом болоте Беларуси можно бесплатно скачать на нашем сайте

Мы ўжо страцілі палову балот і забалочаных месцаў

ЗАХАВАЦЬ БАЛОТЫ НАШМАТ БОЛЬШ ВАЖНА, ЧЫМ ІХ УЗНАВІЦЬ

НАШЫ БАЛОТЫ – АГУЛЬНАЯ БУДУЧЫНЯ

СТО БАЛОТ

 

Comments