Арол-магільнік заляцеў на Магілёўшчыну

арол-магільнік

Незвычайная рэгістрацыя адбылася 22 мая ў Белыніцкім раёне Магілёўскай вобласці – там быў заўважаны арол-магільнік (Aquila heliaca). Дзякуючы дапамозе настаўнікаў Вішаўскай школы ды іншых неабыякавых людзей, знясіленая птушка правядзе наступныя некалькі дзён на рэабілітацыі ў Магілёўскім заасадзе.

Для Беларусі гэта хутчэй за ўсё будзе другая рэгістрацыя віду. Справа ў тым, што першыя дзве (нібыта зробленыя ў 1917 і 1981 гг) заснаваныя толькі на публікацыях і не маюць ніякага дакументацыйнага пацверджання і таму ставяцца сучаснымі арнітолагамі пад сумнеў. Аднак у 2014 г. адзін з магільнікаў з Венгрыі са спадарожнікавым перадатчыкам “наведаў” усе вобласці нашай краіны, акрамя Віцебскай. І хаця яго ніхто не бачыў у нас на свае вочы, але доказы яго палётаў тут ніхто не ставіць пад сумнеў.

Зранку Аляксандр Дудараў, настаўнік фізкультуры Вішаўскай школы, заўважыў на школьнысм стадыёне вялікую птушку.  Яна нікуды не адлятала.

Таму пасля здымкаў на мабільны тэлефон, было вырашана звярнуцца па дапамогу да розных спецыялістаў.  Елена Варапаева, настаўніца біялогіі у рэшце-рэшт патэлефанавала ў Мінскі офіс АПБ.

Менавіта ў АПБ і вызначылі птушку, і дзякуючы звароту яе супрацоўнікаў у Магілёўскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь разам з прадстаўніком Магілёўскага заасада атрымалася злапаць і адвезьці знясіленага магільніка ў вальеру заасаду.

Ніякіх яўных травмаў у арла не атрымалася знайсці, таму пасля рэабілітацыі ён можа быць выпушчаны назад у прыроду.

Магільнік не гледзячы на параўнальна вялікі і разарваны арэал ад Цэнтральнай Езўропы да Манголіі і Кітая, рэдкі і ўразлівы від (Vulnerable), які насяляе як горныя лясы, так і лесастэпы, стэпы і паўпустыні. Найбліжэйшыя да Беларусі месцы гнездавання знаходзяцца ва Украіне.

 Паводле www.ptushki.org (тэкст і здымак)

 

 

На гэтую тэму:

У ФАУНЕ БЕЛАРУСІ З’ЯВІЎСЯ НОВЫ ГНЯЗДУЮЧЫ ВІД ПТУШАК – ШЫЛАДЗЮБКА!

В ОФИЦИАЛЬНОМ СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ ТЕПЕРЬ 329 ВИДОВ

НЕ ПРАЙШЛО І ТЫДНЯ, А ПАД МІНСКАМ АДКРЫТЫ ЯШЧЭ АДЗІН НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ БЕЛАРУСІ – ЖАЎТАНОГАЯ ЧАЙКА!

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ

Як рыбакі новы від птушак для Беларусі адкрылі + VIDEO

КЛУБ200: ТОП-13 НАШИХ САМЫХ ИНТЕРЕСНЫХ НАБЛЮДЕНИЙ ПТИЦ В 2016 ГОДУ

ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?