Не прайшло і тыдня, а пад Мінскам адкрыты яшчэ адзін новы від птушак для Беларусі – жаўтаногая чайка!

жаўтаногая чайка

Напэўна, цяпер ужо ўсе бёдуотчары Беларусі ведаюць пра вялікі “птушыны патэнцыял” палігону ЦБА “Паўночны” пад Мінскам – у пазамінулую нядзелю там быў адзначаны новы для нашай краіны від птушак – чайка-буpгамістр. І вось новая сенсацыя – там жа, але значна раней – ажно 13 жніўня – сфатаграфаваная, як аказалася цяпер, жоўтаногая чайка (Larus michahellis). Гэта яшчэ адзін новы від у нашай арнiтафауне.

Але чаму толькі цяпер атрымалася канчаткова вызначыць від чайкі? Пра ўсе абставіны і важнасць міжнароднага супрацоўніцтва распавядае для нашага сайта аўтар адкрыцця - кандыдат біялагічных навук Ірына Самусенка, кіраўнік лабараторыі арніталогіі НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі:

“Чайкі, асабліва вялікія - даволі складаная група для вызначэння. На жаль, у Беларусі няма спецыяліста, які б займаўся толькі імі. Таму час ад часу прыходзіцца звяртацца да замежных экспертаў па дапамогу. А яны не заўсёды жадаюць вызначаць птушак на нашых здымках – справа гэта добраахвотная і нікога дапамагаць не прымусіш.

Праглядаючы вялікую колькасць адзнятых мной на мінскіх звалках летніх і восеньскіх здымкаў розных чаек з кольцамі, ізноў звярнула ўвагу на гэтую акальцаваную пластыкавым кальцом вельмі жаўтаногую чайку. Вырашыла звярнуцца да экспертаў у адмысловую групу на Фэйсбуку па дапамогу ў вызначэнні птушкі. Але і сярод іх часам няма адназначнасці: “хутчэй за ўсё…, вельмі падобная…” – гэта ўсё ж не тыя меркаванні, якія хочаш пачуць калі гаворка ідзе пра новы для Беларусі від.

Калі ж я даведалася, што інфармацыя пра маю сустрэчу з гэтай чайкай яшчэ не была адпраўлена ў Польскі цэнтр кальцавання птушак POLRING (падобнымі жоўтымі пластыкавымі кольцамі з чорнымі надпісамі кальцуюць чаек акрaмя Польшчы таксама ў Расіі і Украіне, таму былі сумневы – куды пісаць?), я сама даслала дадзеныя і вельмі хутка атрымала адказ:

картка пра кальцаванне

Але яшчэ перад гэтым у абмеркаваннях “маёй” чайкі на ФБ з’явіўся польскі калега, які пазнаў яе і змясціў свой фотаздымак птушкі, зроблены сёлета ў мае на гнездавой калоніі розных відаў чаек на р.Вісла каля Варшавы. На здымку чайка была ў палёце і цяпер дадалася характэрная для віда афарбоўка першаступовых махавых.

Не заставіла сумненняў і паведамленне з Польскага цэнтру кальцавання: птушка была акальцаваная на гнездавой калоніі яшчэ 5 гадоў таму ўжо дарослай (то бок у 2011 годзе ёй ужо было не менш 4 гадоў) як жаўтаногая чайка і потым адзначалася яшчэ чатыры разы ў наступныя гады паблізу гэтага месца.

Канешне, вельмі прыемна стаць аўтаркай адкрыцця чарговага новага віду птушак для Беларусі. Але здымкаў розных чаек у мяне вельмі многа, таму, магчыма, дата адкрыцця новага віду можа яшчэ і змяніцца.”

Менавіта Янэк Рапчыньскі (Janek Rapczyński), арнітолаг з Варшавы, стаў тым, хто дзякуючы свайму здымку “нашай” чайкі ў палёце над гнездавой калоніяй спыніў спрэчкі ў яе вызначэнні яшчэ да адказу з Польскага цэнтру кальцавання. Ён напісаў нам пра абставіны сваёй сёлетняй сустрэчы з “нашай чайкай”:

жаўтаногая чайка ў палёце

“Гнездавая калонія знаходзіцца паблізу мясцовасці Kępa Nadbrzeska недалёка ад рэзервату Łachy Brzeskie на поўдзень ад Варшавы. У калоніі галоўным чынам гняздуюць чайкі-рагатухі, невялікая колькасць чаек-клыгуноў, як мінімум адна жаўтаногая чайка (та, пра якую ідзе гаворка) і гібрыды.  На жаль, з-за ўдзелу ў гнездаванні розных відаў часам вызначэнне канкрэтнай птушкі з яе немагчымае.

Пад час кальцавання птушанят на калоніі мы назіралі за дарослымі, якія ляталі над намі. Тых, якія былі з кольцамі, я фатаграфаваў. Усяго атрымалася потым прачытаць каля 10 калец на птушках, у тым ліку і на гэтай жаўтаногай чайцы – але від мы вызначылі толькі пазней, па здымку.  У нас на Вісле жаўтаногая чайка вельмі нешматлікая, аднак сустракаецца рэгулярна. Адзіная праблема ў тым, што мала хто бярэцца за вызначэнне віду.

Не магу на 100% быць упэўнены ў дакладнасці яе вызначэння, таму што звычайна не займаюся чайкамі. Але на мой погляд, гэтая птушка мае камплект рысаў ад michahellis і так мы яе з калегамі вызначылі, высылаючы інфармацыю пра прачытанае каляровае кальцо”.

Канчатковую кропку ў гэтай амаль дэтэктыўнай гісторыі паставіць Беларуская арніта-фауністычная камісія, якая зацверджае не толькі назіранні новых для краіны, але і многіх рэдкіх відаў.

Калі гэтае – як і папярэднія за два гады назіранні ўсіх новых відаў – будзе зацверджана, жаўтаногая чайка стане 331 відам птушак нашай фауны і трэцім новым відам, адзначаным ў 2016 годзе. Яе папярэднікамі сёлета сталі кучаравы пелікан, зарэгістраваны зімой на Магілёўшчыне і чайка-бургамістр з канца лістапада з той жа звалкі пад Мінскам, што і гэты новы від.

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымкі Ірыны Самусенка і Janek Rapczyński

 

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ВІД ПТУШАК – ЧАЙКА-БУРГАМІСТР – АДЗНАЧАНЫ ПАД МІНСКАМ

Як рыбакі новы від птушак для Беларусі адкрылі + VIDEO

Новы для Беларусі від птушак адзначаны на Нёмане ў межах Гродна

Новы для Беларусі від птушак заляцеў у арніталагічны заказнік на Гарадзеншчыне

Новы для Беларусі від птушак – пячураўка-зарнічка – адляцеў з уласным кальцом

Cенсацыя? мякка сказана! – у нядзелю ў Беларусь заляцеў новы від птушак – барадач!

БОФК: В Списке птиц Беларуси стало 325 видов - добавились 4 и исключены 2

Потенциальные новые виды птиц для Беларуси: кто они?

ПТИЦЫ НОЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ

ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ

 

Comments

Аднесці барадача да катэгорыі "збеглы з няволі" было б не лагічна. Гэты від ніадкуль не збягаў, а быў адпушчаны напрыканцы праграмы па рэінтрадукцыі. Усе ж гэта розные рэчы. 

Але ж ці есць увогуле катэгорыі для беларускіх птушак? Дзе іх паглядзець можна? Нават на старонцы БАФК ні слова пра гэта! 

І яшчэ чамусьці забыліся пра папугая Крамера, пра якога было напісана ў ПіМе, а потым я бачыў у Брэсце. У Польшчы ен есць, чаму б і да нас не заляцець? Думаю, нейкай катэгорыі таксама заслугоўвае.

Калі абмяркоўваеце барадача, варта звярнуць увагу і на гагу: " ела хлеб и зажигала с черными лебедями...", здаецца не вельмі хацела плаваць з паўночнымі ныркамі, а выбрала невялічкую сажалку і цягнулася да людзей і аўстралійскіх лебядзей...

барадач - катэгорыя Е, птушка з няволі, як мне здаецца. С - гэта птушкі з няволі, якія размнажаюцца ў суседніх краінах як канадкі напрыклад, Д - невядомага паходжання (не А, не С і не Е).

The following categories should be used for the national lists: 
A - species which has been recorded in an apparently wild state at least once since 1.1.1950 
B - species which has been recorded in an apparently wild state only between 1800 and 1949 
C - released or escaped species which has established a self-supporting breeding population in the own country; also birds coming from a category C population of another country (with the species not breeding in the own country). 
D -every species unless it is almost certainly a genuine vagrant (in which case it enters Cat. A), or almost certainly an escape from captivity (Cat. E). 
E- escapes from captivity

Category D should always be published in the annual report, even if it is not a part of the national list. Category E should be kept in file and published to help other European countries to evaluate the possibilties of escapes. 

так черного лебедя я видел на одном городском пруду в Сергиевом Посаде. не думаю, что это повод включать его в Список птиц России, просто казус. у меня есть фото мускусной утки, тоже свободно плавала по Свислочи.