Міжнародныя ўлікі лебедзяў-клікуноў і малых лебедзяў

    16 і 17 студзеня адбудуцца чарговыя міжнародныя ўлікі гэтых двух відаў лебедзяў. Лебедзь-клікун з 2002 года ўпершыню адзначаны на гнездаванні ў Беларусі, яго гнездавая папуляцыі памалу павялічваецца і штогод ад адной да некалькіх птушак адзначаюцца ў нас пад час зімоўкі (пра апошнюю сустрэчу гл. тут: Березина. Лебеди.) Малы лебедзь дагэтуль сустракаўся ў нашай краіне толькі пад час міграцый. Такія міжнародныя ўлікі зімуючых лебедзей адбываюцца праз 5 год, каардынуе іх Група даследавання лебедзяў з арганізацыі Wetlands International.

    У Еўропе будуць лічыць птушак з трох асноўных папуляцый гэтых відаў: малага лебедзя, кантынентальнай і т.зв. ірландзкай клікуна. Прадстаўнікі гэтай апошняй зімуюць, у асноўным, у Вялікабрытаніі і Ірландыі, а ў невялікай колькасці таксама ў Даніі, Нарвегіі і Нідэрландах.
Рэгулярна арганізаваныя ўлікі гэтых двух відаў пачалі яшчэ ў пачатку 1970х гадоў. Аднак стан усіх трох папуляцый адсочваецца толькі ад 1995 году. З 1980 году пачалі ўлікі клікуноў з “ірландзкай” папуляцыі, з 1984 – малых лебедзяў, а з 1995 году – клікіноў з кантынентальнай часткі Еўропы. Акрамя менавіта падлікаў зімуючых птушак, адзначаюцца доля маладых птушак, біятопы зімовак, вызначаецца залежнасць паміж канкрэтным месцам, лакальнымі экалагічнымі ўмовамі і колькасцю зімуючых там асобін і г.д.
З атрыманай дагэтуль інфармацыі наконт малага лебедзя вынікае не вельмі радасная  перспектыва. На працягу апошніх 10 гадоў (1995-2005) яго колькасць зменшылася на 35%, і выглядае на тое, што гэтая адмоўная тэндэнцыя захоўваецца.
Аднак лебедзі-клікуны з абодвух папуляцый адчуваюць сябе вельмі добра. Паводле апошніх улікаў у Польшчы зімавалі 7,5-7,7 тысяч асобін.
Прычыны такога становішча пакуль не зразумелыя. Сярод асноўных адмоўных прычын для малага лебедзя магчымыя некарысная трансфармацыя гнездавых біятопаў і месцаў лінькі, а таксама паступовыя змены клімату ў Арктыцы. Апошнія 10-15 год адзначаны вельмі нізкі поспех гнездавання адначасова з параўнальна высокай смяротнасцю. Таму надзвычай важным уяўляецца дакладныя падлікі маладых і дарослых птушак на месцах зімоўкі.
Магчыма, становішча зможа палепшыць рэалізацыя Плана аховы малага лебедзя, які плануецца абнародаваць у пачатку гэтага году.
Фармуляр улікаў на польскай мове можна спампаваць тут (.doc) Formularz liczenia

Лебедзь-клікун на зімоўцы на Гарадзеншчыне ў 2006 годзе на здымку Мікалая Гулінскага

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Comments

Вынікі апошніх улікаў з 2005 году: ў Паўночнай Эўропе (ўключна з Вялікабрытаніяй) адзначана 21 тысяча малых і 79900 лебедзяў-клікуноў.

http://news.bbc.co.uk/earth/hi/earth_news/newsid_8459000/8459856.stm