“Замяні мяне!” - як птушкі - партнёры ў пары паведамляюць адно аднаму пра гэта

танкадзюбая кайра

Для тых відаў, дзе абодва з бацькоў удзельнічаюць у гадаванні свайго патомства, кааперацыя дзеянняў проста непазбежная каб рабіць гэта эфектыўна. Новае даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе The Auk: Ornithological Advances, паказвае як партнёры ў пары тонкадзюбых кайраў (Uria aalge) паведамляюць адзін аднаму пра свой стан каб своечасова быць замененымі на гняздзе.

Абавязкі ў пары гняздуючых кайраў падзеленыя звычайна наступным чынам: адзін з партнёраў застаецца на гняздзе, тады як другі адлятае харчавацца і прылятае час ад часу з рыбкай для патомства. З-за таго, что абагрэў птушаня патрабуе значна менш энергіі, чым палёт за здабычай, заставацца на гняздзе лепш для той птушкі, якая пачуваецца больш заморанай ці знаходзіцца ў горшым фізічным стане.

Каманда канадзкіх навукоўцаў з Newfoundland Memorial University, а таксама з Canadian Wildlife Service, вывучала цэрэмонію замены партнёраў на гняздзе танкадзюбых кайраў. Аказалася, что час, які птушкі прысвячаюць чыстцы пер’я адзін аднаго і ёсць тая галоўная крыніца інфармацыі пра фізічны стан адзін аднаго і калі адзін з партнёраў пачуваецца не ў стане больш паляваць, адбываецца замена птушак на гняздзе.

Пад назіраннем былі 16 пар птушак з птушанём, якія летам 2009 г гнездавалі ў калоніі на востраве недалёка ад Ньюфаундлэнда. Акрамя запісаў паводзін пад час замены на гняздзе, дарослых птушак лавілі, каб праверыць іх фізічны стан. Атрымалася, што менавіта час абмену узаемнай чысткай пер’я і ёсць хутчэй за ўсё той крытычна важнай інфармацыяй, дзякуючы якой птушкі паведамляюць ці гатовы яны на замену на гняздзе і распачынанне палявання ці жадаюць яшчэ адпачнуць і “просяць” партнёра даць ім гэтую магчымасць і застацца на гняздзе да яго або яе новага прылёту са здабычай. У тых выпадках, калі маса аднаго з бацькоў была нізкай, цэрэмонія сустрэчы на гняздзе была нашмат даўжэйшай і замены партнёраў не адбывалася. І наадварот, нават калі партнёр вяртаўся без рыбкі, ён мог застацца на гняздзе калі маса другога з бацькоў і кароткая цэрэмонія сведчыла пра магчымасць замены.

"Мы вывучаем паводзіны кайраў, гняздуючых на мысе Witless, некалькі апошніх гадоў і былі здзіўленыя тым, як моцна яны могуць адрознівацца ў розных пар” – сказала Каролайн Уалш (Carolyn J. Walsh) з Canadian Wildlife Service. "Некаторыя пары кантактавалі на гняздзе ў “бізнэс стылі”, а іншыя заставаліся адно з адным на доўгі час. Ролі партнёраў у птушак шмат даследаваліся ў аспектах выкарыстання энергіі і прыноса здабычы, аднак наша задача была іншай – мы пачалі глядзець на адносіны ў парах як на баланс, які неабходны для гадавання патомства. Аднак як менавіта партнёры ведаюць ці паведамляюць адно аднаму пра неабходнасць ці пажаданасць замены дагэтуль было мала вядома.”

Крыніца:

Linda S. Takahashi, Anne E. Storey, Sabina I. Wilhelm, and Carolyn J. Walsh (2017) Turn-taking ceremonies in a colonial seabird: Does behavioral variation signal individual condition?. The Auk: July 2017; DOI: 10.1111/evo.13212

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.fotonatura.co.uk

 

На гэтую тэму:

Партнёры ў кулікоў дамаўляюцца паміж сабой, але як – застаецца незразумелым

Птушкі паказалі эвалюцыйныя перавагі закаханасці

Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы

Самцы спрабуюць кантактаваць з самкамі з па-за пары незалежна ад прысутнасці першай самкі

Знойдзена самая сексуальная птушка ў Свеце

Love over food - Неверагодна: птушкі выбіраюць каханне замест ежы

Хто менш спіць, мае больш дзетак

Памры маладым, але застаў шмат патомкаў

У птушак адкрыты “ген Казановы”