У самым пачатку вясны запрашаем на канферэнцыю АПБ у Гродна

Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю  3 і 4 сакавіка. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі і Польшчы, цікавыя прэзентацыі і магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары з налепкамі чакаюць Вас!

Праграма канферэнцыі

“Птушкі штодня - 2018”

Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна

 

3 cакавіка, субота

 

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.00-10.10  Адкрыццё канферэнцыі.

10.10-10.35  “Узаемаадносіны сокала-кабца і дрымлюка на верхавых балотах Віцебшчыны” - к.б.н. Уладзімір Іваноўскі (АПБ, Віцебск)

10.35-11.00  “Птушкі і людзі: як і чаму яны гінуць з-за нашай дзейнасці” - Sławomir Niedźwiecki (Natura International Polska, Беласток) 

11.00-11.25  "Мае самыя цікавыя сустрэчы з птушкамі на Гарадзеншчыне і не толькі”- к.б.н. Ірына Самусенка (НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Мінск)

11.30-11. 50  Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі чорнагаловага шчыгела - Птушкі 2018 году - з завязанымі вачыма.

12.00-12.30   Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.35-13.00  “Найбольш паспяховыя справы АПБ у 2017 годзе” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)

13.00-13.30  Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2017 год і план дзейнасці на 2018 год.

13.30-13.55  “Ёлки и волки Беловежской пущи” - к.б.н. Мікалай Чэркас (прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы АПБ-FZS, Ляцкія)

13.55-14.00  Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.

14.00-15.00  Перапынак на абед. Кулінарыя гімназіі.

15.00-15.25  “Праекты па каляроваму мечанню птушак Беларусі – некаторыя вынікі” – к.б.н. Наталья Карліонава (НВЦ НАН Беларусі па біярэсурсах,     Мінск)

15.25-15.50  “Станцыя кальцавання птушак "Сасновы Бор": вынікі за 2014-17 гады” – Дзяніс Кіцель (Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ / Birding Belarus, Маларыта)

15.50-16.15  “Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2017 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)

16.15-16.40   "Таварыства аматараў прыроды ў Гродна, 1924-1939: дзейнасць і дасягненні" - Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк / АПБ, Гродна)

16.40-17.10  "Бёрдуотч у Літве"  - Marius Karlonas (Літоўскае арніталагічнае таварыства LOD, Вільнюс)

                                                                              Закрыццё канферэнцыі.

з 19.00         Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. Кошт удзелу – 25 руб.

 

Перад пачаткам канферэнцыі будзе адкрыта

персанальная фотавыстава Мікалая Іванавіча Гулінскага “Птушкі вакол нас”

Кантакты з аргкамітэтам:

Андрэй Храмогін   +375 33 624 08 93 (мтс)   hramogin@mail.ru

Дзмітры Вінчэўскі   +375 33 688 75 89 (мтс)   harrier@tut.by

Віталь Гуменны    +375 292 84 23 91 (мтс)   calamita@mail.ru

 

У праграме магчымыя змены – сачыце на старонцы www.birdwatch.by/news/12216

Дзякуем за лагістычную падтрымку сайту http://naturebike.pl/bialorus-bez-wizy/

Падчас канферэнцыі будзе працаваць выстава друкаванай прадукцыі (часопісы, календары, вызначальнікі птушак, налепкі, майкі-саколкі і інш.), можна будзе аплаціць сяброўскія складкі.

Калі ў Вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

4 сакавіка, нядзеля

10.30-16.00. Палявая экскурсія на птушак (з абедам) у заказнік “Гродзенская Свіслач”.

Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі. Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце загадзя! Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў з трубамі.

Ад’езд са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.

 

Да ГІМНАЗІІ ад прыпынку “Гасцініца Турыст” і “Румлёва” да гімназіі №1 можна дабрацца пешшу за пяць хвілін у адпаведнасці са схемай.

Да прыпынку “Румлёва” можна дабрацца з аўтавакзала і чыгуначнага вакзала на аўтобусах №2, №16, а таксама на тралейбусе №6 (толькі з аўтавакзала).

Да прыпынку “Гасцініца Турысты” можна дабрацца з аўтавакзала на аўтобусе №1, з Савецкай плошчы на тралейбусе №9, ад Філармоніі на тралейбусах №8,12,9

Да гэтых прыпынкаў можна дабрацца на маршрутных таксі (кошт 1 руб.).

схема

Варыянт праграмы для  раздрукавання далучаны ніжэй.

 

 

 

 

 

Дадатак Памер
Prahrama Hrodna APB 03-04.03.2018.doc1 МБ 1 МБ

Comments