Як птушкі капіруюць чужыя гукі?

Навукоўцы лічаць, што яны зрабілі яшчэ адзін крок да зразумення як некаторыя віды птушак капіруюць гукі, якія выдаюць іншыя віды пернатых, іншыя жывёлы ці чалавек.
Каманда даследчыкаў з універсітэту Св.Эндр’ю (Эдынбург, Шатландыя), пад кіраўніцтвам Лауры Келлі (Laura Kelley) вывучала асаблівасці вакалізацыі плямістага шалашніка (Ptilonorhynchus maculatus) ў штаце Квінслэнд (Аўстралія). Шалашнікі ў сваіх “песнях” выкарыстоўваюць шырокую гаму гукаў, якія ўключаюць у рознай камбінацыі ў сваю кампазіцыю. І хаця атрымалася, што песні суседніх самцоў будуць больш падобныя адна на адну, чым песні больш аддаленых самцоў, аказалася, што яны вучацца капіраваць свае гукі не адзін у аднаго, а непасрэдна ў асяроддзя. Асяроддзе бліжэйшых самцоў больш падобнае, чым аддаленых адзін ад аднаго, таму і кампазіцыі гукаў, якія яны ўключаюць у свае песні, больш падобныя.
Цікава, што здольнасці да капіравання выкарыстоўваюць каля 20% відаў атраду Вераб’інападобных. Аднак навукоўцы дагэтуль не ведаюць, чаму і як магло ўзнікнуць падобнае капіраванне чужых гукаў.
 Артыкул з вынікамі даследавання з’явіўся ў апошнім нумары часопіса Biology Letters.
 

Здымак з www.flickr.com
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Мой шалаш – мая крэпасць

Разумнейшыя самцы птушак маюць больш шанцаў у самак