Агляд рэгістрацый рэдкіх негняздуючых відаў птушак у Польшчы ў 2021 годзе

хадулачнік

У нядаўна апублікаванай чарговай справаздачы Польскай картатэкі рэдкіх птушак (Kartotekа Rzadkich Ptaków)  (негняздуючыя віды) прадстаўлены дадзеныя пра рэгістрацыі ў краіне 38 відаў за 2021 год.

У параўнанні са шмагадовымі папярэднімі назіраннямі, гэты год атрымаўся рэкордны на рэгістрацыі нільскай гусі (Alopochen aegyptiaca) (598), хадулачніка (Himantopus himantopus) (121), марскога пясочніка (Calidris maritima) (41, сярод іх таксама самая вялікая група ў 10 асобін), чырвонай чаплі (Ardea purpurea) (69), колпіцы (Platalea leucorodia) (31) i ‘стэпавы’ падвід вялікага грычуна (Lanius excubitor homeyeri) (29), і быў добры на назіранні качкі-огара (Tadorna ferruginea) (36) i стэпавага луня (Circus macrourus) (114).

Аднак былі і віды, якіх было адзначана значна менш у параўнанні з папярэднімі гадамі. Гэта сярэдні паморнік (Strecorarius pomarinus) (7 рэгістрацый), чайка-бургамістр (Larus hyperboreus) (2), сокал-шулёнак (Falco vespertinus) (220), папугай Крамера (Psittacula krameri) (10), пячураўка-зарнічка (Phylloscopus inornatus) (8), зялёная пячураўка (Ph. trochiloides) (39) i белаваллёвы дразд (Turdus torquatus) (15 рэгістрацый было зроблена па-за гарамі).

Колькасць назіранняў іншых 12 рэдкіх відаў засталася блізкай да сярэднегадавых.

Паводле Ornis Polonica падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак хадулачніка Аляксандра Эрдмана

 

 

На гэтую тэму:

СПІС АРНІТАФАУНЫ ПОЛЬШЧЫ АФІЦЫЙНА ПАВЯЛІЧЫЎСЯ НА 6 ВІДАЎ

КОЛЬКАСЦЬ І ЯЕ ТРЭНДЫ ДЛЯ САМЫХ РЭДКІХ НА ГНЕЗДАВАННІ ВІДАЎ ПТУШАК ПОЛЬШЧЫ

Спіс арнітафауны Польшчы афіцыйна павялічыўся на 5 відаў

Першы для Польшчы свірстун Гадлеўскага адзначаны на выходных

Смогут ли попугаи освоить природу Беларуси?

Спіс самых небяспечных для Еўропы відаў-інтрадуцэнтаў павялічаны на 12 відаў, сярод іх – нільская гусь