За мінулую восень на Кіпры забілі, каб з’есці, больш 400 тысяч вераб’іных птушак

У справаздачы, падрыхтаванай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыяй BirdLife Cyprus пры падтрымцы RSPB і Committee Against Birds Slaughter (Cabs), знайшлі, што толькі за мінулую восень браканьеры злавілі і прадалі мясцовым рэстаранам прыкладна 435 тысяч вераб’іных птушак.

Хаця апошняе дзесяцігоддзе назіралася значнае змяншэнне колькасці птушыных ахвяр нелегальнага бізнеса, аднак ў 2023 годзе адбыўся значны рост адразу прыкладна на 90 тысяч асобін у параўнанні з 2022 годам.

Martin Hellicar, дырэктар BirdLife Cyprus, сказаў: Негледзячы на вельмі добры прагрэс у апошнія гады, гэтая восень паказала, што магчыма хуткае вяртанне да ранейшага ўзроўню браканьерства ў выпадку, калі кантроль за ім аказваецца аслаблены”.

Пераважна вераб’іных птушак, для якіх Кіпр ляжыць на шляху міграцыі з Еўропы да месцаў зімоўкі ў Афрыку, ловяць сеткамі і з дапамогай клея, якім абсмароўваюць галінкі дрэваў і кустоў і спецыяльныя дубчыкі. Часам адлоўленых птушак забіваюць адразу, пратыкаючы ім горла зубачысткай, часам спачатку адкармліваюць у цемры некалькі дзён і забіваюць пасля гэтага. Усе ахвяры прадаюцца ў рэстараны, дзе з іх гатуюць амбелапулію - традыцыйны мясцовы дэлікатэс у выглядзе смажаных або гатаваных дробных птушак:

вычварэнства

Здымак BirdLife Cyprus

Амбелапулія і адлоў пеўчых птушак забаронены на Кіпры з 1974 году, аднак забарона фактычна не працуе, бо рэстараны, якія працягваюць прадаваць дэлікатэс з забітых птушак, запрацоўвываюць на гэтым вялікія грошы. Штраф для бракан’ераў складае 200 эўра пры тым, што кожны сезон міграцыі яны запрацоўвываюць мільёны. 

Hellicar падкрэсліў, што BirdLife Cyprus будзе значна актывізаваць кампанію “па зменах у сэрцах і галавах людзей адносін да мясцовых традыцый так, каб замест забіваць і есці птушак, яны пачалі ахоўвываць іх”.

Паводле www.theguardian.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак забітых лесак-чарнагаловак з www.birdguides.com 

 

На гэтую тэму:

Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс

Еўрапейскі суд цалкам забараніў выкарыстанне клея для адлову птушак у Францыі!

Садовая стрынатка можа стаць чарговай ахвярай кулінараў

Як французскія гурманы з’ядаюць нашых рэдкіх птушак + VIDEO