Амерыканская чапля-кваква – новы від для Заходняй Палеарктыкі

Новы для нашага зоагеаграфічнаг рэгіёну від птушак – амерыканская, або жоўтачубая чапля-кваква Nyctanassa (Nycticorax) violacea упершыню была заўважаная на востраве Terceira (Angra do Heroismo) (Азорскія астравы) яшчэ 28 ліпеня 2010 году. Аднак хаця партугальскі бёдуотчар Filipe Correia адразу адчуў, што адзначаная ім птушка можа быць нечым не зусім звычайным, вызначыць да віду маладую птушку ён не змог. Аднак дзякуючы яго паведамленню атрымалася зрабіць здымкі іншым назіральнікам. Пры чым птушка на 23 студзеня 2011 году ўсё яшчэ застаецца на востраве.


Амерыканская чапля-кваква – невялікая чапля пераважна з начной актыўнасцю. Звычайна харчуецца крабамі на неглыбокай вадзе, ўдзень адпачывае, хаваючыся сярод лістоты дрэваў або ў балотнай расліннасці. Шырока распаўсюджана ў абодвух Амерыках, птушкі з цёплых рэгіёнаў аселыя, з паўночных мігрыруюць у Цэнтральную Амерыку і на Уэст-Індзкія астравы на зімоўку. 

Назіранні новага для Заходняй Палеарктыкі віду птушак зацверджаны Партугальскім камітэтам па рэгістрацыях рэдкіх відаў птушак.

João Jara (Portuguese Rarities Committee)

Здымак з www.eol.org

Паводле рассылкі AERC@yahoogroups.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Новы від для Заходняй Палеарктыкі – жоўтабрухі голуб

Другая рэгістрацыя шыфера-спінай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы

У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від

Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы
 

Comments