На Мальце працягваюць ігнараваць прыродаахоўнае заканадаўства Еўразвязу – пад час пралёту найвялікшай адзначанай дагэтуль на востраве групы белых буслоў (Ciconia ciconia), іх расстрэльвалі мясцовыя паляўнічыя.
Не менш 6 птушак было забіта, адзін з сур’ёзнымі ранамі трапіў да ветэрынара, аднак дапамагчы яму не атрымалася і яго былі вымушаныя ўсыпіць. Яшчэ 2 птушкі з прастрэленымі нагамі і пер’ямі былі адзначаныя ў палёце. Мясцовае прадстаўніцтва BirdLife атрымала таксама забітую колпіцу (Plegadis falcinellus) – яшчэ аднаго рэдкага мігранта.
18 мая каля 200 белых буслоў прыляцелі на востраў, і BirdLife Malta адразу паведаміў пра гэта мясцовую паліцыю, а таксама сфармаваў каманды валанцёраў каб адсочваць перамяшчэнні птушак і забяспечыць іх бяспеку. Два паляўнічыя былі арыштаваныя: адзін пасля забойства аднаго бусла, другі – пасля забойства двух птушак.
Пасля цяжкай ночы, праведзенай валанцёрамі каля начовак асноўных груп буслоў, раніцай 19 мая яны пачулі некалькі стрэлаў пасля таго, як птушкі пачалі разлятацца з месцаў начлегу. Як мінімум адна з птушак была застрэлена, і яшчэ адна атрымала раненні, аднак працягвала палёт.
“Убачыць белага бусла – гэта радасць для жыхароў большасці Еўрапейскіх краін, таму што яны адны з самых вялікіх птушак, якія паказваюць людзям феномен птушыных міграцый. Аднак на Мальце гэта значыць бяссонны час для афіцыйных асобаў і бёдуотчараў, якія стараюцца абараніць птушак ад брутальнага забойства.” – сказаў Нікалас Барбара (Nicholas Barbara), прадстаўнік BirdLife Malta.
Арганізацыя BirdLife Malta заклікала офіс прэм’ер-міністра значна павялічыць мінімальны штраф за нелегальнае паляванне і ануляваць ліцэнзіі ў найбольш адыёзных паляўнічых каб прыпыніць кашмарны сцэнар для мігрыруючых праз востраў птушак.
На фота – мясцовыя паляўнічыя хваляцца сваім спрытам адзін перад адным праз сацыяльныя сеткі.
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Браканьеры на птушак затрыманыя на Сардыніі
Забойства птушак на Кіпры перарасло ў сапраўдны крызіс
Дапамажы нашым птушкам – падпішы петыцыю супраць іх знішчэння на Кіпры
Кіпрыёты “запрацоўваюць” мільёны эўра, забіваючы мігрыруючых птушак
Менш нагоды да вычварэнстваў у рэстаранах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ