Запрашаем на Панеўрапейскія назіранні птушак у Гродна

У гэтую суботу-нядзелю 1 і 2 кастрычніка як і штогод у Гродна адбудуцца Панеўрапейскія дні назіранняў за птушкамі, якіяі будзе каардынаваць Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.

У суботу, 1 кастрычніка, запрашаем гарадзенцаў усіх узрастоў у парк імя Ж.-Э.Жылібера, дзе на беразе Гараднічанкі каля статуі з выявай дзяўчыны з 14 да 16 гадзін можна будзе з дапамогай оптыкі - бінокляў і трубаў і пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў - сябраў АПБ з Гродна  -паназіраць за дзікімі птушкамі, якія жывуць у парку ці на рэчцы.

На гэтым жа месцы будзе экспанавацца фотавыстава "Нашы птушкі - 2011", якая складаецца з 35 найлепшых здымкаў птушак фотамастакоў Гарадзеншчыны. Маленькія удзельнікі змогуць самастойна скласці з канструктара Lego выявы птушак і атрымаць за свае працы прыемныя прызы. А ўсе ўдзельнікі змогуць атрымаць адказы на любыя пытанні, звязаныя з жыццём і аховай птушак у Беларусі ці ва ўсім Свеце, а таксама здымкі з оптыкай на памяць, якія будуць размешчаныя ў Галерэі на сайце www.birdwatch.by , які забяспечвае інфармацыйную падтрымку Дням назіранняў птушак.

У нядзелю, 2 кастрычніка, запрашаем больш дасведчаных назіральнікаў на палявы выезд з 10.00 да прыкладна 15.00 па маршруце: Гродна- ачышчальныя сажалкі ГроднаАзота ля в.Беражаны - пойма р.Верацейка ля в.Казіміроўка-  пойма р.Стрыеўка ля в.Перасельцы. У праграме, акрамя назіранняў за міграцыяй птушак, таксама агульны абед са смажаннем каўбасак на вогнішчы.

Выезд адбудзецца на аўтамашынах, на абед спатрэбіцца па 20 тыс. руб. з асобы. Магчыма выдача бінокляў на час экскурсіі. Аб сваім жаданні ўдзельнічаць у якасці пасажыра ці кіроўцы калі ласка, паведаміце Дзьмітрыю Вінчэўскаму да 16.00 суботы па тэл. +375 336 887589 мтс

Чакаем Вас!

Здымак з міналагодніх Дзён назіранняў Дзьмітрыя Вінчэўскага

На гэтую тэму:

У Баранавічах адзначаць “Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі”