І нашы галасы дапамаглі

Дзякуючы неабыякавасці бёдуотчараў і арнітолагаў з многіх краін, у тым ліку і з Беларусі, праект па вывучэнню лебедзя-клікуна ў Латвіі будзе працягнуты!

Яго каардынатар – Дзьмітры Бойка (Dmitrijs Boiko), вывучае асаблівасці латвійскай папуляцыі віду і паслягнездавыя перамяшчэнні птушак з дапамогай каляровых пластыкавых нашыйнікаў з 2003 году.
У Латвіі дзякуючы шматлікім донарам існуе магчымасць атрымаць фінансаванне свайго праекту, калі ён цікавы грамадзкасці. На адмысловым сайце www.labiedarbi.lv, на якім былі размешчаны 16 праектаў, за якія можна было галасаваць, да 30 верасня адбывалася галасаванне. У выніку праект Дзьмітрыя падтрымалі 6068 чалавек і ён атрымаў першае месца ў спісе на фінансаванне.
Дзякуем усім нашым карыстальнікам, якія падтрымалі праект Дзьмітрыя і зычым яму далейшых поспехаў!
На здымку Дзьмітры першы ў лодцы.

на гэтую тэму:
Поможем латышским лебедям-кликунам