Пасля амаль трох месяцаў, праведзеных у Нігерыі, адзін з 5 самцоў звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) са спадарожнікавым перадатчыкам на спіне па імені Клемент цяпер далучыўся да чатырох сваіх таварышаў, якія ўжо зімуюць у дажджавых лясах Конга. Цяпер месцазнаходжання кожнай птушкі адносна адзін адной найбліжэйшае з пачатку праекту па сачэнні за імі па-за Брытанскімі астравамі.
Усе пяць самцоў былі злапаныя ва Ўсходняй Англіі, першы з іх пакінуў радзіму 3 чэрвеня, апошні – у ноч з 22 на 23 ліпеня. Ўсе птушкі паспяхова праляцелі праз Сахару і зону саваннаў. Цікава, што Clement, які першы адляцеў з Брытанскіх астравоў, цяпер знаходзіцца найбольш на поўнач у параўнанні з іншымі 4 зязюлямі.
Хаця ўсе птушкі былі злапаныя на адлегласці да 70 км адна ад другой, чатыры з іх часам аддзялялі ў субсахарскай зоне нават 3 600 км!
Перадатчыкі на птушках працуюць на працягу 10 гадзін, а потым замаўкаюць на наступныя 48 гадзін каб іх сонечныя батарэі маглі ўзнавіць зарад.
Мапа пералётаў усіх зязюляў абнаўляецца на сайце Брытанскага арніталагічнага траста ВТО, які вядзе гэты праект, штодзень – гл. latest map on the BTO website.
У наступным, 2012 годзе, BTO збіраецца з дапамогай спадарожнікавых перадатчыкаў назіраць за міграцыяй і зімоўкай зязюляў з Шатландыі, дзе іх пакyль нашмат больш, чым у Англіі.
Мапа са шляхамі пралёту зязюляў з www.bto.org
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
ЗДЫМАК ЗЯЗЮЛІ ДЗЬМІТРЫЯ ЯКУБОВІЧА
НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
Усе брытанскія зязюлі з перадатчыкамі ўжо ў Афрыцы
Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела
Кукаванне зязюлі ўсё радзей можна пачуць у Вялікабрытаніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ