Памятлівыя калібры

Дзякуючы моцна развітай частцы мозгу, якая адпавядае за памяць і здольнасць вучыцца, калібры могуць дакладна запомніць размяшчэнне нектараносных кветак на сваёй тэрыторыі. І таму заўсёды ведаюць, дзе можна падсілкавацца ў любы час.

Аказваецца, што гіпакамп (hipokamp) – структура, адказная за памяць і навучанне – у калібры мае ў пяць разоў большыя памеры ў адносінах да памераў цела, чым, напрыклад, у пеўчых вераб’іных птушак ці дзятлаў. Аднак і сам мозг калібры прапарцыйна самы вялікі сярод усіх даследаваных груп птушак! Дзякуючы гэтаму калібры не толькі дакладна памятаюць размяшчэнне кветак у наваколлі, але могуць ацаніць, колькі часу патрэбна прайсці, каб у нектарніках пасля спажывання зноў выпрацаваўся нектар. Д-р Эндр’ю Іванюк (Dr Andrew Iwaniuk) з універсітэту Lethbridge (Канада) адзначае, што эфектыўная памяць проста неабходна калібры для таго, каб эфектыўна наведваць сотні кветак штодзень.


Выдатная памяць калібры тычыцца не толькі кветак! Гэтыя птушкі гэтак сама добра памятаюць месцазнаходжання адмысловых сталовак з сіропам, якія размяшчаюць для іх людзі. Аказалася, што птушкі ведаюць іх размяшчэнне не толькі на сваіх гнездавых тэрыторыях, але і там, дзе яны пралятаюць пад час вандровак. Яшчэ больш неверагодна гучыць тое, што паводле даследчыкаў, калібры адрозніваюць людзей, якія рэгулярна запаўняюць сталоўкі сіропам ад тых, хто гэтым не займаецца. 
 

Паводле www.dailymail.co.uk  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Archilochus colubris з www.sdakotabirds.com


На гэтую тэму:
Кветкі і салодкія прысмакі прыцягваюць самак

Калібры могуць паскарацца хутчэй за рэактыўныя самалёты!