Навукоўцы знайшлі групу з 53 клетак у мазгу галубоў, якая адказвае за вызначэнне кірунку на аснове сілы зямных магнітных палёў.
Пытанне як птушкі могуць успрымаць магнітныя палі для выкарыстання іх пад час навігацыі, доўгі час было прадметам дэбатаў. Знойдзеныя т.зв. GPS-нэйроны (ад амерыканскай сістэмы глабальнай навігацыі з дапамогай спадарожнікаў Global Position System = GPS) здаецца, паказваюць, дзе інфармацыя аб магнетычных палях можа ўспрымацца птушкамі.
Тым не менш, публікацыя ў часопісе Science застаўляе адкрытым пытанне ЯК птушкі ўспрымаюць магнітныя палі. Дэвід Д’ікмэн (David Dickman) з Baylor College of Medicine у ЗША паставіў серыю доследаў, у якіх галубы трымаліся ў месцы, дзе змянялі вакол іх сілу і накірунак магнітных палёў.
Праф. Д’ікмэн і яго калега Ле-Куінг Ву (Le-Qing Wu) лічылі, што знойдзеныя імі нейроны – гэта кандыдаты на сэнсары магнітнага поля, таму яны вымяралі электрычныя сігналы з кожнага з 53 неўронаў пад час змены магнітнага поля. Кожны з нейронаў меў свой асаблівы адказ на магнітнае поле, прычым кожны прадстаўляў нешта накшталт паказчыкаў 3-D компаса ўздоўж накірунку поўнач-поўдзень таксама як і паказваў уверх ці ўніз. У жыцці гэта можа дапамагчы птушцы не толькі вызначыць накірунак (як робіць звычайны компас), але і дапаможа вызначыць яе месцазнаходжанне. Кожная са знойдзеных нервовых клетак паказала адчувальнасць на сілу поля, прычым максімум адчувальнасці адпавядаў сіле прыроднага магнітнага поля.
Як і компас, неўроны мелі супрацьлеглы адказ на розную палярнасць палёў, што здзівіла даследчыкаў найбольш.
"Гэта вельмі цікавае адкрыццё, яое паказвае як адзінкавая клетка мозгу можа рэгістраваць шматлікія параметры ці комплексныя паказчыкі простым шляхам” – сказаў праф. Д’ікмэн. Некалькі гіпотез было вылучана ў мінулым каб звязаць навігацыю галубоў з дапамогай магнітных палёў з рознымі клеткамі, якія ўтрымліваюць невялічкія кавалкі металу ў дзюбе, наздрах або ва ўнутраным вуху. Тым не менш найбольш пашыраная з гіпотэз аказалася несапраўднай пасля таго, як навукоўцы знайшлі, што клеткі з жалезам у дзюбе галубоў аказаліся лейкацытамі (www.birdwatch.by/news/4537 ).
Іншыя навукоўцы радзяць падыходзіць да адкрыцця “GPS-неўронаў” з насцярожанасцю. Бо ў мінулым было многа падобных абвестак, аднак дагэтуль не атрымлівалася пацвердзіць знаходжанне ды функцыі клетак пад час незалежных даследаванняў.
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.m.eb.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ