Выйграй нашы прызы!

 Ужо традыцыйна, ў пяты раз, наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз – вызначальнік - фундаваны брытанскімі бёдуотчарамі.

Узнагароду – самы лепшы і самы сучасны вызначальнік птушак Еўропы „Collins Ptaki”на польскай мове (другое, перапрацаванае выданне, якое ўбачыла свет на шведзкай мове ў 2010 годзе, а ў перакладзе на польскую ў 2012) ў цвёрдай вокладцы атрымае тая каманда, за рэпартаж якой у раздзеле Нашы назіранні прагаласуе найбольш зарэгістраваных карыстальнікаў.

Для таго, каб удзельнічаць у конкурсе ў гэтай намінацыі неабходна размясціць (самастойна – для зарэгістраваных на сайце, або з дапамогай мадэратара – tyteishy@gmail.com – для незарэгістраваных карыстальнікаў) да аўторка, 17 верасня, свой тэкст са здымкамі або без пра ўражанні і/або хроніку удзелу ў спаборніцтвах. Адна каманда можа прадставіць на конкурс не больш 2 рэпартажаў.

Галасаванне за рэпартажы:

Як "Шалёным перапёлкам" на бёрдрэйсе шчасціла + VIDEO

BIRDRACE 2013: СЕВЕРНЫЕ ВСТРЕЧИ і вызначэнне пераможцы будзе адбывацца на працягу тыдня – гэта значыць да 24 верасня, аўторка. Пераможа той рэпартаж, за які прагаласуе (паставіць Плюс) большая колькасць нашых зарэгістраваных карыстальнікаў. У выпадку аднолькавай колькасці галасоў перамагае рэпартаж, размешчаны на сайце раней.

За перамогу ў намінацыі Лепшы здымак, зроблены пад час спаборніцтваў (гэта могуць быць і птушкі, і людзі, якія іх назіраюць-вызначаюць), аўтар атрымае майку-саколку з адным з двух лагатыпаў Чэмпіянату-2013 (на выбар) адпаведнага памеру. Колькасць здымкаў ад аднаго аўтара абмяжоўваецца 10. Здымкі неабходна размясціць у той жа тэрмін, што і рэпартаж – да аўторка, 17 верасня. Лепшы здымак будзе вызначаны па самаму высокаму сярэдняму балу, які атрымліваецца з ацэнак ад 1 да 10, якія паставяць зарэгістраваныя карыстальнікі да 24 верасня, аўторка. Калі больш чым адзін здымак набярэ аднолькавы найвышэйшы бал, пераможа той, які быў размешчаны раней.

Жадаем поспеху!

Лагатыпы Гонак за птушкамі-2013, створаныя Дзьмітрыем Гупянцом:

 

 

 Вынікі гонак за птушкамі гл. тут:

ЮБІЛЕЙНЫ Х ЧЭМПІЯНАТ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ ВЫЙГРАЛІ … ТУРАЎСКІЯ ПТУШКІ + ТАБЛІЦА З АДЗНАЧАНЫМІ ВІДАМІ

Comments

 Віншую пераможцаў нашых "паслячэмпіянатных " конкурсаў - імі сталі чальцы каманды "Без Сямёна-2013", якія перамаглі ў намінацыі "лепшы рэпартаж з Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі-2013" і "лепшы здымак з Чэмпіянату". Прызы - вызначальнік "Ptaki" і саколка з лагатыпам гонак за птушкаіі будуць у бліжэйшыя дні дасланыя пераможцам.

Вельмі ўдзячны - кнігу атрымаў, шыкоўная!  Дзякуй усім, і тым, хто аддаў галасы за матэрыял, і англійскім калегам, і асабіста Дзьмітрыю Вінчэўскаму, які ўжо некалькі год не забывае дадаць у паслячэмпіянатны час матывацыі і арганізоўвае конкурс. Дзякуй, сябры і калегі!