Танкадзюбы кулён выкрэслены са Спісу птушак Вялікабрытаніі

 Фауністычны камітэт Брытанскага звязу арнітолагаў (British Ornithologists’ Union Records Committee (BOURC)) абвесціў пра тое, што самая рэдкая птушка Заходняй Палеарктыкі - танкадзюбы кулён (Numenius tenuirostris) – афіцыйна выкрэслены са спісу птушак гэтай краіны.  

Такім чынам, апошняя вядомая рэгістрацыя віду ва ўсім Свеце, якой лічылася сустрэча з куліком на Druridge Bay (Northumberland) з 4 па 7 траўня 1998, паводле рашэння BOURC і Брытанскага арніта-фауністычнага камітэта (British Birds Rarities Committee (BBRC)) больш не лічыцца даказанай. 

Негледзячы на тое, што назіранне кулёна пацверджана шматлікімі здымкамі і відэа (яшчэ з далічбавай эры), абодва камітэты пасля паноўнага прагляду доказаў прыйшлі да высновы, што іх недастаткова для адзінай магчымай рэгістрацыі віду на Брытанскіх астравах. 

Прадстаўнікі абодвух камітэтаў маюць розную працедуру для перагляду раней прынятых рашэнняў: тады як для BBRC пад час галасавання за перагляд патрэбна большасць, у BOURC дастаткова аднаго голасу супраць прапанаванага вызначэння. 

Цікава, што тэчка з матэрыяламі рэгістрацыі меркаванага танкадзюбага кулёна паводле сведчання камітэтаў на сёння займае амаль 7 GB і ёсць найбольшай за ўсе іншыя тэчкі рэгістрацый птушак, якія разглядаліся ў Вялікабрытаніі. 

Паміж 1980 і 1990 гг. сусветная папуляцыя танкадзюбых кулёнаў ацэнвалася ў прыкладна 100 птушак, цяпер навукоўцы кажуць пра колькасць ад 0 да 50 кулёнаў, пры чым многія кажуць пра тое, што від хутчэй за ўсё ўжо знік. Пасля таго, як рэгістрацыя з 1998 году прызнаная недастаткова даказанай, жывымі танкадзюбых кулёнаў не бачылі як мінімум апошнія 20 год. 

Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак меркаванага кулёна з 1998 г.) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

БЁДУОТЧАРЫ ШУКАЮЦЬ КУЛЁНА, ЯКОГА НІХТО НЕ БАЧЫЎ З 1999 ГОДУ

ТЭМПЫ ЗНІКНЕННЯ ПТУШАК ПАСКАРАЮЦЦА

Амерыканскія бёдуотчары пратэстуюць

20 ТЫСЯЧ БЁДУОТЧАРАЎ ДАПАМОГУЦЬ ЗНАЙСЦІ ЗНІКЛЫЯ ВІДЫ ПТУШАК 

Амерыканцы спадзяюцца знайсці эскімоскага кулёна

Крызіс знікненняў паглыбляецца

РЭКОРДНЫ ГОД БРЫТАНСКІХ БЁДУОТЧАРАЎ