У Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ цяпер ёсць свой офіс

 З пачатку чэрвеня ў Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ з’явіўся свой офіс. Знаходзіцца ён у новым офісным будынку, прыбудаваным да старога дома (з барам “Атлантык”) па адрасе: офіс 4, вул. Леніна, 13, Гродна.

Месца знаходзіцца паміж чыгуначным і аўтобусным вакзаламі практычна ў цэнтры гораду (ў шырокім сэнсе), мае вялікую стаянку і месца грамадзкага харчавання паблізу.

Мы плануем ім карыстацца як мінімум бліжэйшы год. У бліжэйшыя месяцы графік яго працы будзе наступны: з 10 да 14 гадзін у панядзелак –пятніцу.

Пакуль офісны стацыянарны тэлефон адсутнічае, можна карыстацца мабільнымі нумарамі: 

+ 375 336 871974 мтс (Таццяна Смыкоўская), або + 375 336 887589 мтс (Дзьмітры Вінчэўскі).

Запрашаем да нас па любых пытаннях, звязаных з вывучэннем або аховай дзікіх птушак і біяразнастайнасці ўвогуле.

Таксама запрашаем карыстацца нашым сайтам “Птушкі штодня”.

Шчыра дзякуем ГА “Трэці сэктар” (і асабіста Вітаўту і Лане Руднікам) за дапамогу з офіснай мэбляй і Рэгіянальнаму Экалагічнаму Цэнтру для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (REC) за падтрымку.

 

 

 

Comments