Запрашаем на палявыя курсы па вызначэнню і падліках вадаплаўных птушак

У рамках новага сумеснага праекту Гродзенскага і Брэсцкага абласных аддзяленняў АПБ, які фінансуецца Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (REC), з’явілася рэальная магчымасць разам з больш дасведчанымі бёдуотчарамі павучыцца вызначаць вадаплаўных і каляводных птушак, а таксама як правільна іх падлічваць і заносіць свае назіранні на сайты “Птушкі штодня” і “Біяразнастайнасць Беларусі”.

На працягу як мінімум наступных двух месяцаў з Гродна і Брэста будуць ладзіцца штотыднёвыя бясплатныя выязды на бліжэйшыя да гэтых гарадоў ТВП (Тэрыторыі, важныя для птушак) з вадаёмамі і вадатокамі, каб вызначыць відавы склад мігрантаў і падлічыць іх колькасць.

Віатецца ўдзел у курсах мала ці зусім недасведчаных назіральнікаў, для якіх на час паездак могуць быць прадстаўлены палявая оптыка і вызначальнікі, а таксама (не менш важныя для навучання) парады і падказкі дасведчаных бёдуотчараў.

З-за таго, што колькасць месцаў на курсах абмежаваная, на іх будуць адабраныя тыя, хто раней паведаміць арганізатарам пра сваё жаданне і матывацыю ўдзельнічаць у іх па наступных маб. тэлефонах: у Гродна +375 336 887589 (Дзьмітры Вінчэўскі, harrier@tut.by ), у Брэсце +375 295 227236 (Дзяніс Табуноў, yavamne@inbox.ru )   

Першая паездка з Гродна запланаваная на гэтую нядзелю, 19.10 на ТВП “Гарадзенская Свіслач” і навакольныя вадаёмы. Выезд з Гродна ў 9.00 ад офіса АПБ на вул. Леніна, 13 (бар “Атлантык”). Да абеду – правядзенне ўлікаў вадаплаўных і каляводных птушак. Абед на аграсядзібе ў в.Ярмолічы. Пасля абеду да 15.30 – прэзентацыі “Для чаго і як заносіць свае назіранні на сайты “Птушкі штодня” і “Біяразнастайнасць Беларусі”. Вяртанне ў Гродна каля 16.00.

Першая паездка з Брэсту адбудзецца 26.10 і будзе дадаткова анансавацца.

 

Здымак гарадзенскіх бёдуотчараў Дзьмітрыя Вінчэўскага