Птушкай наступнага году ў Беларусі была абраная невялікая драпежная птушка – сокал-пустальга. За 10 гадоў кампаніі “Птушка года”, гэта першы прадстаўнік дзённых драпежных птушак, да праблем якіх хоча прыцягнуць увагу грамадскасці ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ).
Пустальга – адзін з трох відаў сакалоў, якія гняздуюцца ў Беларусі (яшчэ два віды гэта сокал-кабец і сокал-дрымлюк), яшчэ 3 віды залятаюць на тэрыторыю нашай краіны (вандроўны сокал і сокал-шулёнак – даволі рэгулярна, сокал-балабан быў упершыню адзначаны у нас толькі ў 2008 годзе). Усе сокалы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а сокалу-балабану, на жаль, пагражае знікненне ў глабальным маштабе.
Сваю дзіўную назву – дарэчы, вельмі падобную ў многіх славянскіх мовах – гэты невялікі сакалок атрымаў яшчэ ў часы папулярнасці сакалінага палявання. З-за невялікіх памераў і прызвычаення лавіць невялікіх грызуноў птушка была прызнаная “пустой”, непрыгоднай для палявання. Назва ў такім выглядзе дайшла да нашых часоў. Лацінская, або навуковая назва Falco tinnunculus значыць “звонкі сокал”, а, напрыклад, украінская назва “борівітер” найлепш перадае самую характэрную рысу пустальгі – пад час палявання яна на нейкі час завісае ў паветры, трапечучы крыламі, выглядаючы здабычу. Часта гэта адбываецца супраць ветру, таму і выглядае як барацьба птушкі з ім.
Распаўсюджаны гэты від драпежных птушак вельмі шырока: практычна па ўсёй Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і праз Азію на усход праз Сібір да Далёкага Ўсходу. Птушкі жывуць перад усім у адкрытым ландшафце, там, дзе ёсць дрэвы або скалы – дзе сокалы і ладзяць свае гнёзды. Цікава, што як і амаль усе іншыя сокалы, гнёздаў пустальгі самастойна не будуюць, а таму вымушаныя займаць або нейкія нішы сярод скал або ў будынках чалавека, або гнёзды іншых птушак (часцей за ўсё гэта розныя віды крумкачовых: варона, крумкач, грак і сарока). Тут сакалам і можа дапамагчы чалавек – развесіць у найбольш адпаведных для пустальгі месцах нескладаныя гнездавыя скрыні, якія птушкі вельмі ахвотна займаюць і выкарыстоўваюць на працягу некалькіх гадоў.
Так, напрыклад, пад час агульнапольскай акцыі “Дапаможам пустальзе!” было развешана каля 1000 гнездавых скрыняў па ўсёй Польшчы. Амаль усе яны былі заняты птушкамі.
Пустальгі – параўнальна невялікія сакалкі: даўжыня цела толькі каля 30 см, размах крылаў – каля 80 см, а вага птушак каля 250 г. Самкі трошкі большыя за самцоў і не так ярка афарбаваныя.
Як і іншыя драпежныя птушкі, якія харчуюцца пераважна мышападобнымі грызунамі, пустальгі на самым пачатку сезону гнездавання могуць ацаніць колькі грызуноў яны змогуць злапаць пазней для сваіх птушанят і адкладваюць адпаведную колькасць яек – звычайна ад 3 да 7 ці нават 9. У гады з невялікай колькасцю палёвак сакалкі пераключаюцца на здабычу землярыек, яшчурак, слёткаў невялікіх птушак, вялікіх жукоў і конікаў і нават дажджавых чарвей. Акрамя гэтага, птушкі могуць перамяшчацца на даволі значныя адлегласці, каб гнездаваць пераважна там, дзе грызуноў у гэты год найбольш. Такім чынам – асабліва ў прыродных умовах, - колькасць птушак можа ў разы адрознівацца ў розныя гады.
Трошкі інакш справы выглядаюць у гарадах, дзе дзякуючы параўнальна вялікай колькасці дробнай здабычы ў іх або ў гарадзкім наваколлі і бяспечнай для птушак наяўнасці адпаведных гнездавых ніш у будынках сокалы пачынаюць гнездаваць усё часцей. У Заходняй Еўропе пустальгі даўно сталі звычайным – але і надзвычай прыгожым – элементам гарадзкіх краявідаў. Гадоў 20-30 таму падобны працэс “урбанізацыі” пустальгі пачаўся і ў Беларусі.
Так, у Брэсце штогод гняздуюцца 50-60 пар гэтых птушак, прычым колькасць пустальгі ў гэтым горадзе паступова расце. У Гродне пустальгі на працягу некалькіх апошніх гадоў займаюць касцёл бернардынцаў і тэлевізійную вежу, яшчэ некалькі птушак засялілі ВА Азот і мікрараён Дзевятоўка. Спадзяемся, што з дапамогай людзей такіх месцаў (дзякуючы развешаным гнездавым скрыням) стане больш па ўсёй Беларусі.
Пустальгі з паўднёвых папуляцый на зіму нікуды не адлятаюць, нашы і птушкі з больш паўночных месцаў пералятаюць на зіму і Паўднёвую і Заходнюю Еўропу, хаця часам застаюцца ў невялікай колькасці і ў нас.
Агульная колькасць віду ў Беларусі ацэньваецца ў 1400-2000 пар, і, напэўна, працягвае змяншацца – па меншай меры па-за пасяленнямі чалавека.
Наш сайт www.birdwatch.by з дапамогай спонсараў і калег з-за мяжы плануе у наступным годзе усталяваць уэб-камеры на гнёздах пустальгі ў Брэсце і Гродна, так, каб за іх жыццём ад пaчатку гнездавання ў сакавіку і да вылету птушанят у чэрвені можна было б бяспечна для птушак назіраць 24 гадзіны на суткі.
Здымак пустальгі на крыжы Гарадзенскага касцёла бернардынцаў аўтара.
Дзьмітры Вінчэўскі,
Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ
Больш пра гарадзенскіх сакалоў можна паглядзець на нашым сайце тут:
Сокал Святой Елены
Навіна пра птушку года на інтэрнэт-радыё "Твой стыль"
Апошнія навіны:
Дадатак | Памер |
---|---|
sokal.mp31.06 МБ | 1.06 МБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Berkut - 05.10.2009 - 23:15
Пустельга - птица года -
Пустельга - птица года - здорово!!! Давно пора. В Бресте за эти 2 года уже окольцовано более 100 птенцов пустельги, думаю в этом году кольцевание также продолжится. По поводу веб-камер - заманчивое предложение, думаю с Миничем А. постараемся помочь, чем сможем
Harrier - 06.10.2009 - 00:39
In reply to Пустельга - птица года - by Berkut
А дапамога яшчэ як
А дапамога яшчэ як спатрэбіцца!
Минич А. (госць) - 06.10.2009 - 14:03
Просто супер! Уже давно
Feather - 06.10.2009 - 14:24
Я Саша Минич - зарегился)
Я Саша Минич - зарегился)
Harrier - 06.10.2009 - 14:45
In reply to Я Саша Минич - зарегился) by Feather
Cаша, вітаем! Чакаем не
Cаша, вітаем! Чакаем не толькі цікавыя комэнты, але і Назіраньні і здымкі. Было б таксама добра атрымаць артыкул-погляд на тое, што варта ў першую чаргу зрабіць для птушкі 2010 году - даслаць можна мадэратару ці мне.
Berkut - 06.10.2009 - 20:17
In reply to Cаша, вітаем! Чакаем не by Harrier
Напишу на обсуждение
Напишу на обсуждение некоторые возможные мероприятия:
1. Детальный учет мест гнездования пустельги на территории Беларуси( как в дикой природе
так и в городах. Понятно, что во всех городах провести невозможно без привлечения общественности. В Бресте в 2010 мы с Миничем А. опять проведем учет.)
2. Увеличение числа искусственных гнездовий как в городах(где необходимо) так и в дикой природе.
3. В требуемых случаях установка козырьков над окнами под гнездами.
4.Выпуск буклетов( примерно таких, какие были выпущены нашим отделением в этом году, только тираж побольше надо), листовок для размещения в подьездах доиов где гнездится пустельга( что-то типа охранных обязательств).
5. Установка web - камер в некоторые гнездовья( в Бресте например мы с Миничем знаем 2 наиболее подходящих места - одно из них в искусственный ящик на общаге)
6 Пропаганда важности охраны пустельги в СМИ.
7. Экскурсии для школьников, студентов г. Бреста и других городов в которых гнездится пустельга к местам гнездования .
8. Продожить кольцевание пустельги. В Бресте это дело уже налажено
9. Ну и как обычно конкурсы рисунков,сказок - этим я никого не удивлю
Feather - 06.10.2009 - 20:30
In reply to Cаша, вітаем! Чакаем не by Harrier
Ага) Berkut вкратце уже
Ага) Berkut вкратце уже написал, вот мы ещё детальнее с ним обдумаем и пришлём!!! Идей много - так что держитесь!:)
Harrier - 06.10.2009 - 20:33
In reply to Напишу на обсуждение by Berkut
Дзякуй, Berkut, за тэзісныя
Дзякуй, Berkut, за тэзісныя планы-мерапрыемствы.
Пасьля размоваў з палякамі, якія рабілі трансляцыі з гнёздаў вандроўных сокалаў, аказалася, што ўсё каштуе нашмат даражэй, чым ым думалі дагэтуль. Таму разьлічваць на некалькі камераў проста не прыходзіцца. Будзе супэр, калі АГУЛЬНЫМІ высілкамі знойдзем грошы ці спонсараў на 2 - адну ў вас і адну ў нас. Дарэчы, адзін з тых, хто забяспечваў тэхнічны бок трансляцый абяцаў прыехаць да нас, каб прадэманстраавць магчымасьці камэры ды растлумачыць што і як лепш рабіць.
Наконт кальцаваньня мне не вельмі зразумела: колькі на сёньняшні дзень ёсьць вазвратаў? Ці вы кальцуеце толькі птушанят ці таксама дарослых? Можа паспрабаваць каляровае мечаньне кольцамі з кадамі. Замовіць іх можна і грошы былі б не такія вялікія.
Harrier - 06.10.2009 - 20:38
In reply to Дзякуй, Berkut, за тэзісныя by Harrier
Ідэі - гэта галоўнае. Але
Ідэі - гэта галоўнае. Але адразу хачу папярэдзіць, што ў іх рэалізацыі прыйдзецца ўдзельнічаць:)
Berkut - 06.10.2009 - 20:42
In reply to Ідэі - гэта галоўнае. Але by Harrier
Учеты мы с Миничем проводим
Учеты мы с Миничем проводим каждый год на собственном энтузиазме. Своих школьников вожу на экскурсии. Большую часть кольцевания провел Минич А. Были окольцованы только птенцы, кстати не один десяток был помечен дополнительно и цветными синими кольцами с буквенными кодами
Kiolk - 06.10.2009 - 21:26
In reply to Учеты мы с Миничем проводим by Berkut
Вельмі добра, што ўжо ёсць
Вельмі добра, што ўжо ёсць прыкладныя месцы, дзе птушкі будуць імаверна гнездаваць, што значна спрашчае задачу. Ідэі, гэта добра, але яшчэ важней іх рэалізаваць. Я думаю, будзе вельмі карысна і прадуктыўна сабрацца ўсім зацікаўленым ў кастрычніку-лістападзе на семінары і абмяркаваць, шляхі іх рэалізацыі... Ды і вельмі карысна, як кажуць: "Быць на сувязі"...
Feather - 06.10.2009 - 23:21
Ну да, видно, что реализация
Ну да, видно, что реализация идей - немного больной вопрос для всех, но, думаю, в этом случае за нами не заржавеет!:)
biot - 11.10.2009 - 15:19
In reply to Ну да, видно, что реализация by Feather
Вижу, Саша и Леша активно
Вижу, Саша и Леша активно решили заняться организацией кампании по птице года в Бретсе. Я полностью ЗА!
Вчера разговаривал с Витей Фенчуком по различным вопросам, т.к. был в это время в Минске. Предложил определять локальных координаторов различных компаний и акций в регионах. Пока вижу смысл делать это для Гродно и Бреста. Что касается Птицы года, так нужно прописать бюджет на весь год с указанием всех запланированных мероприятий. С этим предложением мы обратимся на Совете по стратегическому планированию. Вроде как Центральный офис готов поддержать такое предложение и дать деньги на проведение всего задуманного. Так что, брестчане, жду Ваших предложений, и сделать это нужно в кратчайшие сроки. Думаю, с Гродненским отделением мы тоже можем сделать какие-то общие мероприятия, так что, Дима, если у тебя будут мысли по этому поводу, интересно будет из услышать.
Есть еще одна мысль, хорошая, но пока не знаю, как ее можно реализовать. Необходимо ставить в Бресте памятник пустельге на Советской! Какая птица, как не пустельга должна удосужится памятника в городе? Только она! Пропиареней кандидатуры найти нельзя! Думаю, после летучих мышей и котов на этой улице пустельга впишется как нельзя кстати, к тому же смысла в этом будет больше. А пока нужно пробивать почву с горисполкомом, беседовать по проведению массовой компании, большой, чтобы все брестчане узнавали пустельгу, а не только группка орнитологов. Думаю, можно провести несколько семинаров для комитета, инспекции, ЖКХ, пригласить отдел архитектуры исполкомов, преподавателей школ и универов. Слышал, что у отдела архитектуры есть планы по реализации различных небольших проектов, и этот может как раз подойти под них. Т.е., если закинуть идею заранее, и в это время уже показать какие-то результаты (например, снять несколько сюжетов по ТВ, организовать конкурсы рисунков в школах...), есть шанс найти финансирование из государстенной казны.
Aleu - 11.10.2009 - 16:43
In reply to Вижу, Саша и Леша активно by biot
biot, меня не забывай! У нас
biot, меня не забывай! У нас в Бресте трое активистов ;)
Ну, а памятник пустельге - это круто! Вот только не думаю, что на Советской место найдется... Хотя его можно и к стене какого-нибудь здания прикрепить (например, гнездовье с птенцами и с парой взрослых пустельг над ним, а снизу табличку?)
Harrier - 11.10.2009 - 22:36
In reply to biot, меня не забывай! У нас by Aleu
Для ўсіх: 7-8 лістапада
Для ўсіх: 7-8 лістапада (нарэшце вызначыліся з датамі!) на мяжы Гарадзеншчыны і Берасьцейшчыны пройдзе сэмінар для прадстаўнікоў студэнцкіх груп і найбольш актыўных аддзяленьняў АПБ. Дзякуючы гэтаму зможам запрасіць больш прадстаўнікоў з самых актыўных рэгіёнаў-унівэраў.
Пытаньні таксама збольшага вызначаныя: разьвіцьцё гэтага сайту (абмеркаваньне новых ідэй, тэхнічная магчымасьць іх рэалізацыі, падзел адказнасьці і г.д.) і мерапрыемствы па Птушцы году 2010. Пытаньні ў некаторай ступені зьвязаныя, таму могуць выдатна дапоўніць сябе.
У панядзелак думаў выставіць навіну пра гэта, але раз грамада хоча ведаць хутчэй - калі ласка.
План магчымых мерапрыемстваў, які даслаў мне Feather, лічу выдатным і амаль усеабёмным. Але новыя ідэі - такія як у Біота, толькі вітаюцца. План дашлю ўсім запрошаным на сэмінар, каб можна было больш прадуктыўна яго абмеркаваць на сэмінары.
Harrier - 11.10.2009 - 22:38
In reply to Для ўсіх: 7-8 лістапада by Harrier
2biot Лічу, што сэмінар па
2biot Лічу, што сэмінар па стратэгічнаму планаваньню павінен быць прысьвечаны выключна планаваньню на бліжэйшыя 5 гадоў. Мерапрыемствы па Птушцы году туды не пасуюць як фарматам, так і ўдзельнікамі.
biot - 11.10.2009 - 23:06
In reply to 2biot Лічу, што сэмінар па by Harrier
Так я и не предлагаю
Так я и не предлагаю разрабатывать мероприятия по птице года. Я предлагаю отделениям (возможно, следует отдать предпочтение только самым активным) разработать годовые бюджеты с планом мероприятий, а АПБ постарается их одобрить. А то на общественных началах это хорошо все делать, но вот все сложнее и сложнее находить желающих этим заниматься. Например, назначаете координатора по Гроденской области по птице года, и он следит за всеми акциями и мероприятия. В АПБ есть сотрудник по экологическому образованию, который за такого рода деятельность получает зарплату. Вот я и предлагаю за подобного рода деятельность в регионе тоже платить координаторам "зарплату", о которой они должны будут сами сообщить в секретариат. Не знаю, правда, как это предложение может быть воспринятым на совете по стратегическому планированию.
Harrier - 11.10.2009 - 23:54
In reply to Так я и не предлагаю by biot
2biot Дзякуй, цяпер
2biot
Дзякуй, цяпер зразумела. Думка цікавая. Але тады трэба закладвацць ці шукаць грошы не толькі для каардынацыі Птушкі году... Як усё гэта будзе сумяшчацца з валанцёрствам ды іншым мне пакуль цяжка ўявіць...
Raven - 12.10.2009 - 22:58
In reply to biot, меня не забывай! У нас by Aleu
2 Aleu Да вообще-то, минимум
Harrier - 13.10.2009 - 13:28
In reply to 2 Aleu Да вообще-то, минимум by Raven
Хацеў нехта ці не, а навіна
Хацеў нехта ці не, а навіна ўжо пайшла ў народ:
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=30460Feather - 14.10.2009 - 21:16
In reply to 2 Aleu Да вообще-то, минимум by Raven
2 Raven: Дёня, ты что ль?? :D
2 Raven:
Дёня, ты что ль?? :D
Raven - 14.10.2009 - 22:47
In reply to 2 Raven: Дёня, ты что ль?? :D by Feather
Да, жив и, как всегда на
TRETB9LK - 15.10.2009 - 08:36
У горадзе Баранавічы вядомы
У горадзе Баранавічы вядомы толькі 3 кропкі гнездавання пустальгі.
Zavidushchy (госць) - 15.10.2009 - 14:15
In reply to У горадзе Баранавічы вядомы by TRETB9LK
Тры больш адной у ТРЫ разы! А
Peregrinus - 29.11.2009 - 21:14
In reply to Тры больш адной у ТРЫ разы! А by Zavidushchy (госць)
Брест уже готовится к году
Брест уже готовится к году пустельги и не только....
http://ptushki.org/news/studenti_zabili_na_kurenie/
Harrier - 29.11.2009 - 22:35
In reply to Брест уже готовится к году by Peregrinus
Удзельнікі сэмінару ў
Удзельнікі сэмінару ў Залесьсі! У апошні час маю праблемы з электроннай поштай, таму калі нехта з вас яшчэ не атрымаў вынікі сэмінару, паведаміце - паспрабую выслаць яшчэ раз.
AV - 10.12.2009 - 01:40
In reply to Удзельнікі сэмінару ў by Harrier
новый баннер - супер!
новый баннер - супер! удивился, что он неактивный. Можно было бы за него спрятать статью про Птушку 2010, а то она закрывает актуальные новости:)
Kiolk - 10.12.2009 - 01:53
In reply to новый баннер - супер! by AV
Так, у хуткім часе гэта
Так, у хуткім часе гэта зробім, проста невялічкая замінка з гэтым выйшла....
АV (госць) - 17.12.2009 - 17:54
In reply to Так, у хуткім часе гэта by Kiolk
web-camera, мне здаецца, што
Feather - 17.12.2009 - 18:28
In reply to web-camera, мне здаецца, што by АV (госць)
но белы бусел не птушка года
но белы бусел не птушка года
АV (госць) - 17.12.2009 - 19:15
In reply to но белы бусел не птушка года by Feather
ну і што, забыць пра ўсялякіх
Harrier - 17.12.2009 - 23:08
In reply to ну і што, забыць пра ўсялякіх by АV (госць)
Думаю, што пра пустальгу
Думаю, што пра пустальгу цікавей не толькі таму, што птушка году. Пра бусла людзі думаюць, што яны ўсё пра іх ведаюць, бо кожны іх бачыў і бачыў зблізку. Таму што там новага праз камеру можна ўбачыць?
Пустальга ж найпрыгажэйшая драпежная птушка, якую мала хто бачыў, яшчэ менш людзей нешта пра яе ведаюць. тут што ні падгляд - паівнна адкрыцца нешта новае.
Цяпер атрымаў польскі зборнік з сёлетняй канферэнцыі Камітэту охроны орлув. Там Сіліцкія падаюць і лічбы візытаў на іх сайт з падглянданем вандроўных вокалаў - за сезон больш 500000 візытаў!
І матэрыяльны вынік атрымаўся выдатны (з прыватнай размовы з імі ў Любліне): так як у Польшчы людзі і арганізацыі могуць скіраваць на ўласны выбар 1% ад сваіх падаткаў якой-небудзь НДА, яны атрымалі такім чынам каля 100 000 даляраў на мэты арганізацыі!
Нам, канешне, да ўсяго гэтага (пакуль) далёка, але пасьпяховы праект з уэб-камерай дае вельмі вялікія магчымасьці, якія цяпер нават цяжка цалкам уявіць. Тым больш ён будзе ПЕРШЫ ў нас.
Feather - 17.12.2009 - 23:33
In reply to ну і што, забыць пра ўсялякіх by АV (госць)
Да не предлагаю я забыть про
Да не предлагаю я забыть про остальных птушак! Просто установка веб-камер планируется(-валась) в рамках кампании "Сокол-пустельга - Птица года 2010". В этом году работу этого новшества-для-Беларуси было бы актуально демонстрировать в контексте птицы года. Да, установить камеру на гнездо аиста было бы не менее интересно чем на пустельжиное, но для этого, наверное, следовало бы искать другие возможности.
АV (госць) - 17.12.2009 - 23:46
In reply to Думаю, што пра пустальгу by Harrier
хіба 100 000$ !"І матэрыяльны
Feather - 18.12.2009 - 00:06
In reply to хіба 100 000$ !"І матэрыяльны by АV (госць)
"З аднаго боку, маленькая
"З аднаго боку, маленькая невядомая птушка - загадкавая, з другога боку, мажлива, никому и не цикава, што там адбываецца" -
Вот так будет, если не вести никакой пропаганды и разъяснительной работы! А зачем, скажите, тогда вообще пустельгу выбрали птицей года, если она никому не интересная, неизвестная, загадочная и не очень-то вообще нужная? Не является ли целью кампании "Птица года" делать птиц известными и развеивать их загадочность? А вообще-то, сокол-пустельга - это самый изученный хищник Европы, поэтому неизвестной её точно назвать нельзя.
А про практический выход использования веб-камер, по-моему, просто толком никто не думал. Например, насчёт экрана в Гродно - это ну просто очень красивая идея! Вот давайте лучше все подумаем конструктивно над установкой пустельжиных камер - глядишь, и какая-нибудь новая, ещё более прогрессивная идея появится!
Harrier - 18.12.2009 - 00:45
In reply to "З аднаго боку, маленькая by Feather
Дзякуй, канешне, 100 тысяч
Дзякуй, канешне, 100 тысяч даляраў...
АV (госць) - 18.12.2009 - 00:48
In reply to "З аднаго боку, маленькая by Feather
пра экран не чытаў, але
Peregrinus - 19.12.2009 - 00:40
In reply to но белы бусел не птушка года by Feather
Во как?!
Во как?! :-)
http://vb.by/article.php?topic=27&article=6260
Feather - 27.02.2010 - 22:34
In reply to Во как?! by Peregrinus
Как говорил незабвенный
Как говорил незабвенный Евгения Ваганыч - "Непередаваемые оцюцения"!!! Да не сочтут это админы рекламой указанного сайта (хотя может я и вправду нарушаю правила сайта), но живого сапсанчика в прямом эфире стоит увидеть! http://webcam.peregrinus.pl/mpec-wloclawek.htm Сейчас он засыпает, лениво закрывая глаз и сидя на краю гнезда... ^_^ Ведь скоро так можно будет смотреть и на пустельгу, как мы все надеемся.
biot - 07.04.2010 - 14:42
In reply to но белы бусел не птушка года by Feather
Почему бы не сделать на сайте
Почему бы не сделать на сайте блок птицы года? Уже начинает стекаться информация по пустельге и акциях . Пора бы отвести специальное место, где будет и выход на камеру, и фото, и дополнительная инфморация, возможно, научного плана. Где и рекламу фирм, поддержавших кампанию, было бы разместить.
Harrier - 07.04.2010 - 15:04
In reply to Почему бы не сделать на сайте by biot
Дык тут і ёсьць Блок -цісьнеш
Дык тут і ёсьць Блок -цісьнеш на банэр з пустальгой, тапляеш на артыкулы і іншае, ёй прысьвечанае. Трэба проста яго належным чынам аформіць і дадаць тое, што ўжо ёсьць на сайце і дадаць фільмікі ды іншае.