На працягу апошніх 88 гадоў Брытанскі арніталагічны траст (British Trust for Ornithology (BTO) дзякуючы працы валанцёраў штогод ацэньваў памер гняздуючай у Вялікабрытаніі папуляцыі шэрай чаплі (Ardea cinerea). Гэта самы працяглы бесперарыўны маніторынг гнездавання асобнага віду ў Свеце!
Пачаты ў далёкім 1928 годзе, маніторынг прымаў пісьмовыя звесткі пра колькасць і размяшчэнне гнёздаў шэрай чаплі на спецыяльных картках. У 1996 годзе – пасля першага выпадку гнездавання ў Злучаным каралеўстве малай белай чаплі (Egretta garzetta), якая стала даволі звычайным відам птушак у многіх месцах, асабліва на марскіх ўзбярэжжах, маніторынг тычыцца ўсіх відаў чапляў. За гэты час атрымалася сабраць звесткі пра амаль 400 тысяч гнёздаў абодвух відаў.
Сёлета ў канцы чэрвеня было прынята рашэнне зрабіць магчымасць заносіць вынікі ўлікаў он-лайн.
Джон Мэрчэнт (John Marchant), каардынатар Улікаў калоніяў чапляў (Heronries Census) апошнія 22 гады, сказаў: “Пераход на занясенне дадзеных он-лайн – самае важная змена ў гісторыі ўлікаў. Гэта зробіць лягчэйшым занясенне дадзеных ужо існуючымі валанцёрамі як і зможа прыцягнуць іншых. Разам з гэтым магчыма пашырэнне Ўлікаў і на іншыя віды з каланіяльным гнездаваннем, такіх як гракі ці вялікія бакланы.”
Дзякуючы доўгатэрміновым звесткам атрымалася даведацца пра агульнае пастаяннае павелічэнне колькасці гняздуючых шэрых чапляў. Аднак з 2001 году адбываецца моцнае змяншэнне іх колькасці, якое хутчэй за ўсё звязана з халоднымі апошнімі зімамі і частымі штармавымі вятрамі вясной.
Паводле www.bto.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак маладой шэрай чаплі Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
Вялікая белая чапля ўпершыню загнездавала ў Вялікабрытаніі
Чырвоная чапля ўпершыню вывела птушанят у Вялікабрытаніі
Вялікая белая чапля ўсё яшчэ адзіны від?
Жоўтая чапля-лазянік – новы гняздуючы від для Заходняй Палеарктыкі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
AV - 09.07.2015 - 11:45
баннер на луней не працуе((((
баннер на луней не працуе((((