Брытанскі Спіс птушак дасягнуў 600 відаў!

 

Брытанскі арніталагічна-фауністычны камітэт (British Ornithological Records Committee (BOURC)) учора абвесціў занясенне шасцісотага віду ў Брытанскі спіс птушак.

Ім стаў міжземнаморскі буравеснік (Puffinus yelkouan), які гняздуе на астравах і прыбярэжных кліфах ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Хаця пераважная большасць буравеснікаў зімуе над  Чорным морам – г.зн. ляцяць на ўсход, невялікая іх колькасць (напэўна, птушкі з найбольш заходніх папуляцый) пералятаюць на зімоўку далей на захад у воды Паўночнай Атлантыкі. Акрамя гэтага, некаторыя буравеснікі рыбачаць там і ў гнездавы перыяд.

Зацверджанай для Вялікабрытаніі першай рэгістрацыяй новага віду птушак стала назіранне міжземнаморскага буравесніка ля ўзбярэжжа Дэвана 29 ліпеня 2008 году. Адбылося яно пад час пошукаў іншага віду – балеарскага буравесніка (Рuffinus mauretanicus). Балеарскі буравеснік таксама гняздуе ў Міжземным моры, але, адпаведна назве, галоўным чынам вакол Балеарскіх астравоў. Гэтыя птушкі назіраюцца вакол Брытаніі і Ірландыі штогод, прычым у параўнальна вялікай колькасці.

Абодва віды вельмі падобныя, таму варта прызнаць сапраўднай удачай тое, што абодва назіральнікі мелі шмат досведу ў назіраннях абодвух відаў перад гэтай рэгістрацыяй плюс птушкі абодвух відаў праляцелі адначасова недалёка адна ад адной і такім чынам можна было параўнаць іх непасрэдна “у поле”. Зробленыя здымкі аказаліся дастатковымі для пацверджання вызначэння.

Пасля абвешчання афіцыйнага рашэння Камітэту, Майк Лэнгмэн і Марк Дэрлстон (Mike Langman & Mark Darlaston), якія назіралі міжземнаморскага буравесніка, прызналіся, што шчаслівы пачуць пра гэта.

Марцін Коллінсан (Martin Collinson), Старшыня BOURC, сказаў: “Гэта падарунак больш чым двухсотгадоваму перыяду энтузіязму і настойлівасці брытанскіх бёрдэраў і арнітолагаў, дзякуючы якім нацыянальны Спіс птушак невялікай паўночнай краіны, якая знаходзіцца ва ўмераным клімаце, дасягнуў 600 відаў. Таксама вельмі прыемна, што гэты пераломны вынік быў дасягнуты дзякуючы прыкладу дасведчанага бёрдынга з дэталёвымі палявымі запісамі, фотаздымкамі і даследаваннямі. Міжземнаморскі буравеснік – выдатны від і Камітэту было адначасова прыемна і адказна вывучыць пададзеныя для зацверджання вызначэння матэрыялы, праглядзець шляхі міграцыі і магчымасць залёту віду, а таксама сувязі з крытычна пагражаемым балеарскім буравеснікам, які мае вельмі варыябельную і падобную афарбоўку”.  

Нагадаем, што Спіс птушак Беларусі за апошнія прыкладна 150 гадоў назіранняў на сённяшні дзень складаецца з 325 відаў.

Паводле www.bou.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.vogelwarte.ch

 

На гэтую тэму:

Спіс птушак Нідэрландаў дасягнуў 500 відаў

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў 

ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?

ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ

РЕДКИЕ ВИДЫ ПТИЦ В ПОЛЬШЕ И ЛИТВЕ В 2014 ГОДУ: КТО ОТМЕЧЕН У СОСЕДЕЙ?

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

ПТИЦЫ ЯНВАРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-СОСЕДЯХ

 

 

Comments

Знайшоў 2014 год: не хіла!

The Top 10 Listing Birders in the combined UK and Ireland geographical unit as of 31 December 2014 are as follows:-

1) Steve Gantlett (SJMG) of Cley (North Norfolk) on 591 species

2) Mel Billington, also of Norfolk (Dersingham), on 590 species, in joint second position (remember, order of provenance is dependent on who sets eyes on a particular bird first)

2) Chris Heard (CDRH), arguably the UK's most diligent field observer and an outstanding birdfinder, lies in joint 2nd position with 590 species; he resides in Maidenhead (Berkshire)

4) David Oddy, once of Surrey but now in a caravan in Yorkshire, arguably one of the least deserving of such a high accolade, on 586 species

5) Ron Johns (RJJ), also of Norfolk and the UK's original leading twitcher (in pole position from 1961 through 2008), now lagging somewhat behind with 585 species.

6) Lee Evans (LGRE), notorious Year-Lister and obsessive birder of Bedfordshire/Buckinghamshire fame, responsible for covering up to 73,000 miles per year in pursuit of rare birds, with 580 species (and just 19 species missed since his birding career began in 1968)

7) John Regan from Teeside, youngest of the Top 10, and in 7th position with a very respectable total of 579 species.

8) Neil Alford from Norfolk - the dark horse of the leading pack - remains in 8th position with 576 species

9) Moving up one place since my last update - Kent's Jerry Warne - propreitor of Birdline South Eastand another top field birder - in 9th position with 575 species.

10) A new entrant - leading Western Palearctic lister Chris Bell of County Durham fame - joins the elite with a total of 572 species