Скопы з Беларусі on-line

Comments

Рэдкі момант - самка на некалькі секундаў зляцела з гнязда.

Цікава, што птушанят і не бачна - калі не ведаеш,што яны там. У адрозненне ад усіх іншых нашых драпежных птушак, птушаняты скапы маюць не белую ці шэрую афарбоўку пуха, а больш складаны камуфляжны малюнак на спіне:

на гняздзе

Цікава, што старэйшы стараецца забіць сваіх сіблінгаў яшчэ зусім малымі - з аднаго боку гэта зразумела - калі падрастуць, гэта будзе зрабіць цяжэй ды і канкурэнцыя за рыбу значна павялічыцца з ростам птушанят. 

Але як дарослыя птушкі вырашаюць гэтую праблему - павялічваюць колькасць выляцелых птушанят? Пачынаюць наседжваць з апошняга яйка каб птушаняты вылупляліся адначасова імелі аднолькавы ўзрост іі памеры? 

Што вядома пра гэта ў скопаў?

У драпежных птушак іншых відаў усё больш складана - паглядзі хаця б на пустальгу: могуць і з першага, і з другога, і з трэцяга і нават - тэарэтычна- з апошняга. Такім чынам самка можа рэгуляваць існаванне ці адсутнасць патэнцыяльных канфліктаў з-за недахопу ежы і надаваць перавагу першым птушанятам у параўнанні з наступнымі ці рабіць іх больш аднолькавымі.

Але я цяпер не пра гэта: калі першы ў такім узросце ўжо стараецца забіць канкурэнтаў-малодшых, то як яны выжываюць нават калі ежы дастаткова ўсім і з пачатку - як цяпер, і потым - калі падрастуць?

Harrier - 15.06.2018 - 11:45

In reply to by Жанна (госць)

Так, бачна толькі двух птушанят.

скопы

Трэцяга хутчэй за ўсё старэйшыя браты-сёстры забілі, а самка скарміла ім жа ці з'ела сама. 

Тут увесь відэа паток запісваецца і можна будзе пасля прагляду зразумець што і калі здарылася.