Прыкладна 4 месяцы прайшло пасля таго, як скончылася он-лайн трансляцыя з гнязда пустальгі на нашым сайце, дзякуючы якой да нас штодзённа заходзілі нават да 1050 чалавек (1055 было тут 05.05.2010) і мы нейкі час трымаліся на 30 месцы ў вызначэнні рэйтынгу BirdingTop1000 сярод сайтаў з усяго свету, прысвечаных бёдуотчынгу. І вось мы зноў сярод першых ста найлепшых!
- 17.11.2010 - 00:53 | Harrier
- 17.11.2010 - 00:18 | Harrier
Сёння ў Найробі (Кенія), на паседжанні міжурадавага камітэту ЮНЭСКА, сакалінае паляванне, як старажытны традыцыйны метад палявання з драпежнымі птушкамі, было ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (Intangible Cultural Heritage of Humanity).
- 16.11.2010 - 09:15 | Peregrinus
В Казахстане за ущерб, нанесенный природе, оштрафована компания North Caspian Operating Company (NCOC) - оператор Кашаганского нефтяного месторождения. Об этом сообщает ИА Kazakhstan Today.
- 16.11.2010 - 01:35 | Harrier
Апошнія даследаванні паказалі, што па меншай меры некаторыя віды птушак гінуць ад сутыкненняў з правадамі ЛЭП, таму што маюць вельмі абмежаванае поле зроку і проста не бачаць іх пад час палёту.
У артыкуле, апублікаваным у часопісе Biological Conservation, разглядаюцца тры такія віды птушак: дроп Коры (Ardeotis kori), блакітны жураўль (Anthropoides paradisea) і белы бусел (Ciconia ciconia). - 15.11.2010 - 23:28 | Harrier
Недахоп дажджу на месцах зімовак у Афрыцы ўздзейнічае на выжывальнасць многіх еўрапейскіх пералётных птушак – пра гэта кажуць вынікі апошніх даследаванняў. Засушлівыя ўмовы зімоўкі азначаюць, што многія птушкі не могуць назапасіць дастаткова тлушчу для зваротнай вясновай міграцыі.
- 12.11.2010 - 10:42 | Kiolk
6-7 лістапада ў прафілакторыі “Купалінка”, што пад Гродна, адбыўся вялікі семінар пад назвай “Назіраем, вывучаем і ахоўваем птушак разам”. Гэты семінар здолеў сабраць 23 ўдзельніка (студэнты, магістранты і аспіранты) з розных куточкаў Беларусі, дзе кожны меў магчымасць падзяліцца з іншымі сваімі ідэямі наконт назіранняў, вывучэння і аховы птушак.
- 12.11.2010 - 00:18 | Kiolk
Як зняць удода з аднаго метра? Што трэба сканструяваць, каб стаць удзельнікам жыцця коўр? Чаму шчуркі-пчалаедкі самыя асцярожныя птушкі? Адказы на гэтыя пытанні ўсе цікаўныя маглі даведацца на чарговым заалагічным чацвяргу, які быў прысвечаны сакрэтам фотаанімалістыкі.
- 11.11.2010 - 23:58 | Harrier
На працягу апошняга дзесяцігоддзя навукоўцы, якія даследуюць басейн Амазонкі, адкрываюць і апісваюць у сярэднім адзін новы від кожныя тры дні. Пра гэта паведаміў World Wildlife Fund.
"Па тым дадзеным, якія існуюць цяпер, мы можам сказаць, што кожны дзесяты від жывых істотаў жыве ў Амазоніі” – сказаў эколаг тропікаў Мэг Сымінгтан (Meg Symington), "Я думаю, што калі людзі змогуць апісаць усе біялагічныя віды на Зямлі, то Амазонія будзе адказваць за жыццё нават да 30% з іх”. - 11.11.2010 - 22:48 | Harrier
Адзін з найбольш рэдкіх кулікоў Аўстраліі сёлета стаў галоўным аб’ектам агульна-кантынентальнага ўліку ў рамках Супрацы па знікаючых птушках арганізацыі Birds Australia. Вясною-летам 2009-10 гг. афарбаваны бакас (Rostratula australis) быў адзначаны толькі 11 разоў. Гэтай вясною /нагадаю, што аўстралійская вясна – гэта наша восень/ адзначана пакуль толькі 5 птушак у 2х месцах у штаце Queensland.
- 10.11.2010 - 20:13 | Harrier
Ініцыятыва “Ты вырашаеш” ("Ty decydujesz"), якая апошнія месяцы збірала подпісы пад грамадзкім законапраектам, які мае змяніць права ў галіне аховы прыроды ў Польшчы, сабрала больш за 225 тысяч подпісаў. Паводле закону аб грамадзкіх законапраектах, каб іх разглядаў польскі парламент, подпісаў павінна быць не менш за 100 тысяч. Учора ўсе паперы былі перададзены ў Сэйм.
- 09.11.2010 - 20:39 | Harrier
Пасля таго, як у мінулым годзе Брытанскі ўрад дазволіў атрымліваць абмежаваную колькасць дазволаў на адстрэл вялікіх бакланаў (Phalаcrоcorax carbo), іх было застрэлена 2133 птушкі. Як галоўная прычына адстрэлаў падаюцца страты, якія нясуць ад бакланаў рыбаводныя гаспадаркі.
- 08.11.2010 - 20:41 | Harrier
Вялікія грошы прыйшлі ў брытанскія графствы Dumfries і Galloway пасля пачатку праекту па ўзнаўленню прыроды ў 2003 годзе.
Наведвальнікі Galloway Kite Trail, які быў створаны дзякуючы партнёрству шматлікіх арганізацый на чале з RSPB Scotland, заставілі ў графстве мінімум £21 мільён з 2004 году, з іх больш £2.6 мільёна патрацілі турысты, якія адмыслова прыехалі паглядзець на чырвоных каршуноў (Milvus milvus). - 06.11.2010 - 01:57 | Harrier
Сёлета быў вельмі ўдачны год для найбольшай драпежнай птушкі Брытанскіх астравоў – арлана-белахвоста (Haliaeetus albicilla).
Не толькі таму, што колькасць гняздуючых у Шатландыі пар гэтага віду перакрочыла магічную лічбу ў 50, але і таму, што за ўсю 35 гадовую гісторыю праекту па рэінтрадукцыі арланаў у Вялікабрытаніі, птушкі дасягнулі самых вялікіх паказчыкаў па вылету птушанят.
- 04.11.2010 - 23:20 | Harrier
Птушкі дронга (Dicruridae) ў пустыні Калахары імітуюць крыкі трывогі іншых відаў, каб скрасці ў іх ежу – такое нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы.
Птушкі асабліва любяць падманваць такім чынам сурыкатаў і пералятаюць за імі да таго часу, пакуль гэтыя невялікія звяркі не знойдуць ежу. - 03.11.2010 - 01:03 | Harrier
Упершыню лебедзяў з ружовымі нагамі апісаў Plot як асобны від Cygnus anseroides яшчэ ў 1686 годзе ў Вялікабрытаніі. Праз паўтара стагоддзі Yarell (1841) з-за таго, што маладыя лебедзі гэтай морфы маюць адразу падобную на дарослых птушак белую афарбоўку пер’я, назваў іх “нязменным лебедзем”, або Cygnus immutabilis.
КАМЕНТАРЫ