Не гледзячы на спробы вынішчэння, дзякуючы брытанскай урадавай праграме, якая працягвалася 5 апошніх год, параўнальна шмат амерыканскіх савак (Oxyura jamaicensis) – качак-інтрадуцэнтаў - застаецца ў гэтай краіне і праграма па іх элімінацыі будзе працягнута яшчэ на поўгады.
- 15.10.2010 - 00:18 | Harrier
- 14.10.2010 - 23:53 | Harrier
Даследаванне харчовых рэсурсаў і поспеху гнездавання чаек паказала, што ўздзеянне чалавека можа мець розны эфект на гэтыя паказчыкі і на папуляцыі відаў птушак – патэнцыйных ахвяраў чаек.
Навукоўцы вялі маніторынг гнездавых калоній чайкі-бургамістра (Larus hyperboreus) на Паўночнай Алясцы, дзе гэты від ёсць і драпежнікам, і карыстаецца з падалі. Пад час сезонаў 2008-09 гг. склад харчавання і поспех гнездавання адсочваўся для 10 калоній, якія знаходзіліся ў індустрыяльным, населеным людзьмі і незаселеным раёнах. - 14.10.2010 - 01:02 | Harrier
На пры канцы верасня харвацкія мытнікі прадухілілі вываз з краіны 627 мёртвых птушак, якіх хавалі за сядзенням сваёй машыны італьянскія паляўнічыя. Хутчэй за ўсё, птушкі мелі трапіць у рэстараны Італіі і Мальты.
- 14.10.2010 - 00:14 | Harrier
Стыў Янг (Steve Young), аўтар і фатограф брытанскага часопіса Birdwatch, перамог у прэстыжным фотаконкурсе British Wildlife Photography Award.
Фатограф-анімаліст і бёдуотчар з Ліверпуля стаў пераможцам у катэгорыях “на лепшы здымак” і “найлепшае фота на моры ці ўзбярэжжы” са здымкам чайкі-клыгуна Larus argentatus, якую накрывае марская хваля. Здымак быў зроблены на шатландзкім востраве Scilly.
- 12.10.2010 - 22:21 | Harrier
Філагенетычнае дрэва ўсіх Голубепадобных было ўзноўлена як вынік вялікай працы па параўнанні ДНК ўсіх вымерлых і сёння існуючых відаў гэтага атраду, для якіх атрымалася знайсці адпаведны генетычны матэрыял.
Як дадатковы вынік атрымалася вызначыць дакладнае становішча вандроўнага голуба ў сямействе галубоў і туркавак дзякуючы ДНК, атрыманаму з музейных экспанатаў гэтага вынішчанага людзьмі віду. - 11.10.2010 - 20:15 | Harrier
Дэталёвыя разлікі сучасных тэмпаў знікнення для спецыфічнага рэгіёну былі зробленыя ўпершыню і паказалі, што птушкі ёсць найлепшай групай, каб прасачыць памер стратаў. Атрымалася, што Брытанія страчвае біялагічныя віды ў дзесяць разоў хутчэй, чым лічылася да гэтага.
Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Оксфардзкага ўніверсітэту паказала, што многія групы арганізмаў знікаюць на Брытанскіх астравах у тым жа тэмпе, што і птушкі. Гэта яшчэ адно пацверджанне тэорыі масавых глабальных знікненняў на нашай планеце. Хуткасць знікненняў, напэўна, павялічваецца ўвесь час і цяпер для Брытаніі яна складае прыкладна адзін від на працягу кожных двух тыдняў.
- 07.10.2010 - 19:15 | Harrier
У XVII ст. сакалінае паляванне робіцца вельмі папулярным сярод шляхты ВКЛ і Польшчы. Бо менавіта выключна з дапамогай сакалінага палявання можна было атрымаць пер’е з чуба шэрай чаплі, якое за тым мацавалася на шляхецкіх галаўных уборах.
- 06.10.2010 - 19:29 | Harrier
Больш за стагоддзе сярод арнітолагаў не было адзінага погляду на колькасць відаў або падвідаў, якія ўяўляе з сябе Стэллераў арлан (Haliaeetus pelagicus). Справа ў тым, што звычайная афарбоўка апярэння арланаў Стэллера – цёмнае цела і крылы, аднак чыста белыя надхвосце, хвост, “штаны” і вялікія белыя плямы на плячах. У 1887 годзе на падставе чорна-карычневай птушкі з белым хвастом быў апісаны асобны від – чорны арлан (H. niger).
- 06.10.2010 - 13:54 | Kiolk
Беларускі вялікі арлец (Aquila clanga) быў адзначаны ў небе над Тэль-Авівам. Пралятаючую птушку атрымалася вызначыць дзякуючы каляровым крыламеткам зялёна-белага колеру. Дадзеная птушка ў гэтым годзе была акальцавана птушанём ў нацыянальным парку «Прыпяцкі». Акальцаваў арляца Валера Дамброўскі, спецыяліст па драпежным птушкам, які ўжо не першы год займаецца дадзенымі арламі, вось як ён пракаментаваў дадзеную сустрэчу:
- 05.10.2010 - 23:26 | Harrier
Новае даследаванне на тэму дапамогі дзікім птушкам з выкладваннем людзьмі харчавання для іх кажа пра тое, што такая дапамога хутчэй шкодзіць птушкам, чым дапамагае.
Вядома, што даступнасць і колькасць ежы – адзін з асноўных фактараў, які вызначае поспех гнездавання ў птушак, уздзейнічае на тэрміны адкладкі яек, памер кладкі і характар інкубацыі і вылуплення птушанятаў. Папярэднія працы па ўздзеянню дадатковага харчавання на птушак засведчылі, што яно дазваляе раней пачынаць кладку, адкладваць больш яек, скарачае тэрмін інкубацыі кладкі і павялічвае поспех вылуплення птушанят. - 01.10.2010 - 23:03 | Harrier
Яшчэ адзін від драпежных птушак далучыўся да ўжо шырокай кампаніі са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах. Два маладых арла-вужаеда (Circaetus gallicus) атрымалі атрымалі GPS-перадатчыкі, дзякуючы якім можна адсочваць іх міграцыю ў дэталях.
- 01.10.2010 - 01:22 | Harrier
Сёлета кожны пяты сябра гэтай адной з самых масавых у Свеце прыродаахоўных арганізацый – гэта юнак або юначка, маладзейшыя за 19 год. Такой колькасці дзетак і падлеткаў у арганізацыі яшчэ не было! Нагадаем, што ўжо некалькі год у Каралеўскім таварыстве абароны птушак больш за 1 мільён сябраў.
- 01.10.2010 - 00:23 | Harrier
Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Шэффілдзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія). Яны даказалі, што самкі звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) інкубуюць свае яйкі на працягу 24 гадзін перад іх адкладкай у гняздо прыёмных бацькоў. Дзякуючы гэтаму птушанё зязюлі вылупляецца заўсёды раней за прыёмных братоў-сясцёр.
- 29.09.2010 - 23:59 | Harrier
Акальцаваны амаль чвэрць стагоддзя таму сярэдні кулён (Numenius phaeopus) быў зноў злапаны на Шэтландзкіх астравах (Вялікабрытанія). Птушка атрымала сваё персанальнае кальцо на востраве Fetlar у1986 годзе і сёлета зноў гнездавала на тым самым востраве!
Прадстаўнікі RSPB Scotland сказалі, што яны ўпэўненыя ў тым, што гэта самы стары сярэдні кулён у Свеце. Звычайна птушкі гэтага віду рэдка жывуць даўжэй за 11 год.
Папярэдні рэкардсмен па даўгажыхарству быў застрэлены ў Францыі ў 1995 годзе, калі меў 16 год. - 29.09.2010 - 17:30 | Harrier
Ужо традыцыйна ў першыя суботу-нядзелю кастрычніка тысячы людзей у Беларусі і па ўсей Еўропе выходзяць з дому, каб паназіраць за птушкамі.
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае і Вас далучыцца да назіранняў усёй сям’ёй.
КАМЕНТАРЫ