Птушкі могуць надаваць больш увагі абмежаванням хуткасці аўтамабіляў, чым некаторыя кіроўцы. Новае даследаванне паказала, што некаторыя віды птушак, распаўсюджаныя ў Еўропе, могуць аценьваць сярэднюю хуткасць аўтамабіляў, каб сваечасова ўзляцець з дарогі.
- 19.09.2013 - 18:35 | Harrier
- 19.09.2013 - 15:43 | Harrier
Шатландзкі траст дзікай прыроды (Scottish Wildlife Trust) з радасцю паведаміў, што з гнязда скапы (Pandion haliaetus) у возера Loch of the Lowes выляцела чарговае птушаня, названае па каляроваму кальцу ‘Blue YZ'. Такім чынам гэта ўжо 50-ты паспяхова выгадаваны патомак знакамітай мясцовай самкі скапы па мянушцы Ледзі ( ‘Lady') і, магчыма, сусветны рэкорд для гэтага рыбаяднага віду драпежных птушак. Усяго Ледзі за сваё доўгае жыццё адклала 66 яек.
- 15.09.2013 - 01:19 | Harrier
Арганізацыя BirdLife Malta абвесціла пра знікненне маладой скапы (Pandion haliaetus), якая была забяспечана сатэлітарным перадатчыкам і перастала дасылаць сігналы праз непрацяглы час пасля таго, як даляцела да Мальты.
- 14.09.2013 - 20:28 | HarrierСказка для детей и взрослых = Video tale for children and adults.
- 09.09.2013 - 23:21 | Harrier
Ужо традыцыйна, ў пяты раз, наш сайт Birdwatch.by мае магчымасць узнагародзіць аўтараў найлепшага рэпартажу і найлепшага здымку з чарговага Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі. Сёлета галоўны прыз – вызначальнік - фундаваны брытанскімі бёдуотчарамі.
- 08.09.2013 - 15:36 | Harrier
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў Гонкі за птушкамі, якія на працягу 12 суботніх гадзін назіралі за імі ў розных месцах па ўсёй Беларусі! Падведзены афіцыйныя вынікі Х Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace-2013):
- 05.09.2013 - 00:06 | Harrier
Найбольшы еўрапейскі спецыяліст па сірыйскаму дзятлу (Dendrocopos syriacus) д-р Ежы Міхальчук (D-r Jerzy Michalczuk) з універсітэту г.Жэшув (Польшча) рыхтуе для навуковага часопіса Ornis Polonica артыкул пра экспансію гэтага віду на нашым кантыненце і шукае апублікаваныя або яшчэ не апублікаваныя звесткі пра распаўсюд дзятла ў Беларусі і асобныя назіранні, зробленыя з 2000 году.
- 02.09.2013 - 23:27 | Harrier
Апошні тэрмін рэгістрацыі каманд на 10-ты Адкрыты Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі" (Birdrace-2013) скончыўся ў 18.00 пятніцы, 6 верасня. Як і дзве папярэднія Гонкі за птушкамі, сёлетнія спаборніцтвы пройдуць на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) у суботу, 7 верасня.
- 02.09.2013 - 20:27 | Harrier
Сёння ptushki.org анансаваў першы электронны вызначальнік птушак Беларусі на беларускай мове са здымкамі і запісамі галасоў, а таксама з тэкстамі, ўзятымі з палявога вызначальніка “Птушкі Еўропы” (Варшава, 2000). Акрамя беларускіх назваў усіх відаў птушак Беларусі на пачатак 2013 году, ў ім таксама прыведзены адпаведныя назвы на ангельскай, лацінскай і рускай мовах.
- 02.09.2013 - 10:44 | Harrier
Навукоўцы з Центральнай лабараторыі ветэрынарных даследаванняў (Central Veterinary Research Laboratory (CVRL)) у Дубаі паспяхова дачакаліся вылуплення джэка, або хубары (Chlamydotis undulata) з яйка свойскай курыцы. Гэта можа быць вельмі шматабяцальным крокам да ўзнаўлення колькасці знікаючых відаў птушак.

КАМЕНТАРЫ