Гэта была мара дзядулі – яшчэ хаця б раз у жыцці ўбачыць палёт гэтага папугая, блакітнага ара, яго любімай птушкі, над мястэчкам Curaçá, на засушлівай тэрыторыі Caatinga ў штаце Bahia (Бразілія). Аднак ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 94 гадоў так і не здзейсніўшы сваю мару. Аднак яго ўнучка Damily, якой споўнілася 16 год, не толькі змагла ўбачыць гэты від, які лічыўся зніклым у прыродзе з 2000 году, але і зняць яго палёт на мабільны тэлефон!
Блакітны ара (Cyanopsitta spixii) мае статус крытычна пагражаемага (Critically Endangered) і магчыма зніклага ў прыродзе віду з пачатку нашага стагоддзя, галоўным чынам з-за адлову птушак для продажу і ўтрымання ў якасці хатніх пітомцаў і знішчэння неабходных для віда месцапражыванняў.


КАМЕНТАРЫ