- 06.11.2016 - 23:50 | HarrierБольшасць сучасных людзей, напэўна, ведаюць сумную гісторыю маўрыкійскага дронта (Raphus cucullatus): гэта была нелятаючая, тоўстая птушка, якая з-за свайго добрага смаку і “бяспечных” паводзін была вынішчана пад час паляванняў прыкладна праз стагоддзе пасля таго, як еўрапейскія маракі ўпершыню прышвартаваліся да ўзбярэжжа Маўрыкія. Але хутчэй за ўсё, насамрэч усё было не так проста.
- 06.11.2016 - 22:35 | biot
Если посмотреть в окно, то сразу станет понятно, что август закончился - и давно. Но вот обзора за этот период на сайте еще не было. Так давайте вместе вспомним, насколько богатым на редких птиц был последний месяц лета и первый месяц активной миграции.
- 03.11.2016 - 22:47 | HarrierЯк і ў апошнія гады, працягваецца тэндэнцыя, што кожны наступны гнездавы сезон у сокала-падарожніка (Falco peregrinus) у Польшчы атрымліваецца лепшым, чым папярэднія. Асабліва гэта датычыць гнёздаў на дрэвах т.зв. лясной папуляцыі віду – сёлета было знойдзена і закальцавана ажно 21 сакалянё ў лясах у параўнанні з (толькі) 6 у мінулым годзе. Таксама натуральным чынам выляцела больш сакалят увогуле: 54 у мінулым годзе супраць 89 у гэтым, але поўных дадзеных па гнёздах з гор няма.
- 28.10.2016 - 16:12 | HarrierСёлетні кастрычнік запомняць бёдуотчары многіх краін Еўропы. Як звычайна, восень – найлепшы час для назіранняў розных выпадкова (?) залётных відаў як з Амерыкі, так і з Азіі. Але гэты кастрычнік своеасаблівы шматлікімі рэгістрацыямі на нашым кантыненце сібірскай завірушкі (Prunella montanella), якая звычайна зімуе на Карэйскім паўвостраве, на поўдні Манголіі і Кітая.
- 26.10.2016 - 17:03 | Harrier
Штогод мільёны вераб’іных птушак мяняюць сваю пераважна дзённую актыўнасць на начную і становяцца так званымі начнымі мігрантамі. Як адбываюцца гэтыя змены ў фізіялогіі і паводзінах да нядаўняга часу не было вядома – навукоўцы думалі, што яны адбываюцца паступова. Аднак новае даследаванне міжнароднай каманды даследчыкаў з нямецкага Max Planck Institute for Ornithology з дапамогай сучасных тэхналогій даказала як мінімум для чорных драздоў (Turdus merula), што такое “пераключэнне”адбываецца раптоўна непасрэдна перад адлётам на зімоўку.
- 22.10.2016 - 23:19 | HarrierЗніклых ў прыродзе ў 2002 годзе гавайскіх варон (Corvus hawaiiensis), якія паспяхова выкарыстоўваюць прылады, пачнуць вяртаць на самы вялікі гавайскі востраў ужо ў лістападзе.
- 21.10.2016 - 14:25 | Harrier
Верасень і кастрычнік у гэтым годзе былі багатыя на рэдкія віды, якія адзначаліся на Балтыйскім узбярэжжы (na Wybrzeżu). Першымі былі адзначаныя шматлікія пячураўкі-зарнічкі (Phylloscopus inornatus) /чатыры рэгістрацыі для Беларусі ў 2014-16 гг, ўсе з аднаго месца - ДзВ/, пазней - стрынаткі-крошкі (Emberiza pusilla) i стрынаткі-рэмезы (Emberiza rustica) /абодва віды яшчэ не адзначны ў Беларусі/.
- 20.10.2016 - 16:27 | HarrierНа гэтым тыдні прадстаўнікі шрыланкійскай мытні публічна знішчылі 45 кг канфіскаваных раней гнёздаў рэдкіх птушак, якія накіроўвалі кантрабандай у Кітай для прыгатавання дэлікатэсных страваў. Агульны кошт спаленых ядомых гнёздаў на чорным рынку – каля паўмільёна даляраў!
- 19.10.2016 - 22:20 | Harrier
Новы падрабязны агляд амерыканскіх навукоўцаў з універсітэту Мантаны, які з’явіўся ў часопісе The Auk, тлумачыць як і чаму ўзнікла ў многім унікальная для хрыбетных жывёл сістэма размнажэння птушак. Агляд быў падрыхтаваны на аснове трох асноўных крыніц інфармацыі: пра сучасных птушак, знаходак акамянелых парэштак прымітыўных птушак і іх яек (гнёздаў) і звестак пра групы дыназаўраў, ад якіх птушкі ўзніклі.
- 15.10.2016 - 00:00 | Harrier
Пераломная ў аднаўленні і ахове каліфарнійскага кондара (Gymnogyps californianus) падзея адбылася сёлета ў нацыянальным парку Pinnacles – тут ўпершыню з 1890-х гадоў ізноў паспяхова стала на крыло цалкам дзікае птушанё кондара.
Маладая самка, якая прыйшла на свет у красавіку, не першае птушанё, якое нарадзілася за 12 гадоў праграмы па рэінтрадукцыі віду ў прыроду. Аднак яна першая, якая нарадзілася менавіта ў прыродных умовах і дажыла да вылету з гнязда ў нацпарку. Гэта наступны вялікі поспех навукоўцаў, якія займаюцца вяртаннем віду ў амерыканскую прыроду.

КАМЕНТАРЫ