Сокал-падарожнік у Польшчы ў 2016 – чарговы паспяховы год

сокал-падарожнік

Як і ў апошнія гады, працягваецца тэндэнцыя, што кожны наступны гнездавы сезон у сокала-падарожніка (Falco peregrinus) у Польшчы атрымліваецца лепшым, чым папярэднія. Асабліва гэта датычыць гнёздаў на дрэвах т.зв. лясной папуляцыі віду – сёлета было знойдзена і закальцавана ажно 21 сакалянё ў лясах у параўнанні з (толькі) 6 у мінулым годзе. Таксама натуральным чынам выляцела больш сакалят увогуле: 54 у мінулым годзе супраць 89 у гэтым, але поўных дадзеных па гнёздах з гор няма.

Лясы

Сёлета сталі вядомыя ажно 8 гнездавых тэрыторый сокала-падарожніка ў польскіх лясах. Гэта значыць, што былі знойдзены тры невядомыя дагэтуль пары. Адна з гэтых новых пар была знойдзена ляснічым яшчэ ў мінулым годзе, але тады яшчэ не гнездавала. У гэтым жа сезоне яна выгадавала 3 маладых. Самка з гэтай пары паходзіць з рэінтрадукцыі 2011 году, а самец з надрэўнага вывадку ў Германіі з 2013 году. Цікава, што сокалы занялі старое гняздо крумкача, хаця літаральна побач – у некалькіх метрах -  было пустое гняздо арлана-белахвоста.

птушаняты сокала-падарожніка

Другую новую пару сокалаў-падарожнікаў таксама знайшоў ляснічы, але ён шукаў гняздо чырвонага каршуна. Як аказалася, сокалы занялі гняздо гэтага віду, якое знаходзілася на т.зв. ведзьмінай мятле. Птушкі выгадавалі там двух маладых. Перад новым гнездавым сезонам мы запланавалі размясціць побач новае гняздо для сакалоў.

Калі ўжо падводзіліся вынікі сёлетняга гнездавога сезону, быў атрыманы тэлефонны званок пра яшчэ адно магчымае невядомае гняздо сокалаў-падарожнікаў у канцы чэрвеня. Гэтае гняздо з 2 маладымі было ў надлясніцтве паміж двума першымі.

дыяграма

У Nadleśnictwie Żmigród пара сокалаў назіраецца трэці год запар, але толькі ў мінулым годзе птушкі спрабавалі загнездаваць тут – на жаль, няўдала. Сёлета сокалы занялі рэінтрадукцыйнае гняздо і самастойна выгадавалі 3 маладых, а акрамя іх – яшчэ 3 з гадоўлі, якія былі ім падсажаны. Цікава, што пад час кальцавання маладых сокалаў з гэтага гнязда прысутнічаў Adam Mrugasiewicz, які ў 1964 годзе апошнім кальцаваў тут сокалаў-падарожнікаў – пасля гэтага польская папуляцыя знікла на некалькі гадоў.

Наступнай лясной гнездавой тэрыторыяй было трэцяе гняздо ў Nadleśnictwie Barlinek. У мінулым годзе атрымалася толькі пацвердзіць, што ў ім былі птушаняты. Хутчэй за ўсё, іх з’елі недалёка гняздуючыя пугачы. Сёлета пара загнездавала ў новым, штучным і зробленым намі гнязде і ў ім атрымалася закальцаваць 2 маладых. Аднак пазней і яны зніклі. У наступным годзе плануем паставіць там камеру, каб зразумець прычыну стратаў у гэтай пары. У іншых гнёздах у гэтым надлясніцтве паспяхова гнездавалі яшчэ тры пары: у іх былі 2 свае + 2 з гадоўлі маладыя, потым 4 і 3 птушаня. Таксама там была атрымана інфармацыя пра вывадак, знішчаны галубеводам. Магчыма, што насамрэч гняздуючых пар у надлясніцтве больш, але гэтыя дадзеныя патрабуюць пацверджання.  

Гарады

Сёлета маем два новыя выпадкі гнездавання сокалаў-падарожнікаў ва ўрбанізаваным асяроддзі + вяртанне птушак на першае вядомае польскае месца гнездавання пасля аднаўлення папуляцыі ў канцы 1990-х. Абодва новыя месцы – гэта прамысловыя коміны ў Варшаве. Пара, якая ў 2015 годзе гнездавала на балконе ў сталічным мікрараёне Беляны, сёлета раздзялілася. Самец з гэтай пары - Franek – загнездаваў на Палацы навукі і культуры (Pałacu Kultury i Nauki). Раней гэтае месца было занята першай гняздуючай у Польшчы парай, якая гнездавала там з 1998 году. Аднак з 2012 году у гэтай пары ўжо не выводзіліся птушаняты – напэўна з-за іх саліднага для птушак узросту. Але старая пара ўсё роўна трымала тэрыторыю занятай. Толькі пасля таго, як самец з гэтай пары прапаў у 2014 годзе, маючы 20 гадоў, а самка ў 2015 ва ўзросце 19 гадоў, гэтае месца змагла выкарыстаць іншая пара. Акрамя новага самца Франэка, будучае месца яго гнездавання правяралі ажно тры розныя самкі (і сокал-балабан!) і, нарэшце, яго абранкай стала самка Giga, якая нарадзілася ў 2013 годзе ў Głogowie. Новая пара паспяхова выгадавала тут 3 птушанят:

птушаняты сокала-падарожніка

Самка з Бялян - Leśna – у гэтым сезоне заняла вельмі старую гнездавую скрыню, размешчаную яшчэ ў 1990-х на коміне ЦЭЦ EC Żerań, дзе з самцом (які хутчэй за ўсё нарадзіўся на коміне у Плоцкай рафінерыі Orlen) паднялі на крыло 2 маладых. Другая новая пара загнездавала на коміне ЦЭЦ EC Kawęczyn. Там, на вышыні каля 300 м птушкі адклалі 2 яйкі, якія, на жаль, пазней былі кінутыя з-за вялікай колькасці рамонтных прац на коміне. Як сказалі пазней працаўнікі ЦЭЦ, падобная сытуацыя тут адбылася і год раней.  

птушаняты сокала-падарожніка

З-за таго, што планаваўся разбор двух комінаў, на якіх раней гнездавалі сокалы – у рафінэрыі ORLEN у Плоцку і на заводзе Azot у Пулавах - мы перанеслі на новыя коміны і замянілі там наружныя гнездавыя скрыні на ўнутраныя.  Аказалася, што сокалы загнездавалі ў іх, але значна пазней, чым звычайна. У Пулавах пара паспяхова выгадавала 2 птушанят, а ў Плоцку самка адклала два яйкі. З аднаго птушанё пачало выклёўвацца толькі праз 40 сутак пасля пачатку інкубацыі, але было вельмі слабое каб выжыць. Другое яйка аказалася незаплодненым. З-за гэтага у скрыню намі былі падсажаны трое птушанят з гадоўлі.

У пазасталых 9 гнёздах усе пары гнездавалі паспяхова: па 3 маладых выляцелі з гнёздаў у WłocławkuGdyni i Koszalinie, па 4 ў  Dolnej Odrze, 2 гнёздах у Szczecinie, PolicachGdańsku i Głogowie. Усяго ў гарадах вывеўся сёлета 41 малады сокал (у 2015 - 35).

Горы

На жаль, у гэтым асяроддзі мы не валодаем поўнай інфармацыяй. Як мінімум на 6 гнездавых тэрыторыях гнездаванне пачалося і ў чатырох выпадках яно было сёлета паспяховым з 7 выляцелымі птушанятамі.

Reintrodukcje w roku 2016

Сёлета былі рэінтрадукаваныя 33 маладыя сокалы ў лясах і 3 у горадзе. Акрамя звычайнага выпуску сакалятаў у падрыхтаваныя ў лесе міні-вальеры на дрэвах, мы падсадзілі некалькі птушанят у гнёзды дзікіх сакалоў (гл. падрабязней вышэй).

птушаняты сокала-падарожніка

Другі раз у гісторыі рэінтрадукцыі віду ў Польшчы атрымалася выпусціць менш сакалятаў, чым выгадавалі птушкі самастойна ў прыродзе.

Сакаляты былі купленыя з гадоўлі ў Польшчы, Славакіі і Германіі. Трое малых былі бясплатна падораныя для рэінтрадукцыі Uniwersytet’ам Rolnicz’ым у Krakowie.

Як і раней, вельмі дапамог Нямецкі ордэн сакальнікоў Deutsche Falkenorden (DFO), які перадаў птушак са сваёй гадоўлі.

Паводле www.peregrinus.pl  (тэкст, дыяграма і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Рэінтрадукцыя сокала-падарожніка ў Польшчы – чарговы паспяховы сезон + VIDEO

У Польшчы праз 32 гады вандроўны сокал зноў загнездаваў у лесе

Сокал-падарожнік зноў загняздуе ў Беларусі

Сокалы-падарожнікі падаўжаюць час палявання дзякуючы гарадзкому асвятленню

Сокал-падарожнік апраўдвае сваю назву!