Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Не ведаю дакладна чаму, але… 4.10 - 14:33
  • Файны партрэт. 4.10 - 14:32
  • Дзякуй!  30.09 - 12:41
  • Ого! Віншую! 28.09 - 22:26
Больш каментароў →

CLUB200

  • Стэпавы лунь (Circus macrourus)
  • Сявец (Pluvialis squatarola)
  • Нырок-сіньга (Melanitta nigra)
  • Малы лебедзь (Cygnus columbianus)
  • Пярэстая качка (Tadorna tadorna)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • Серые гуси.
  • шэрая валасяніца
  • сойка
  • звычайная рудахвостка
  • звычайная рудахвостка
  • пячураўка-ценькаўка
  • белагруды вожык
  • Щеголь.
  • павук і матыль

 

 

  • Дзве адасобленыя папуляцыі лебедзя-клікуна ў Еўропе вельмі нязначна ‘абменьваюцца’ птушкамі паміж сабой

    30.01.2023 - 21:49 | Harrier
    лебедзь-клікун

    Вялікая міжнародная каманда арнітолагаў, дзякуючы вялізарнай базе дадзеных EURING Data Bank пра перамяшчэнні акальцаваных за больш, чым стагоддзе тысячах лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus) у розных краінах Еўропы, змагла ацаніць накіраванасць і інтэнсіўнасць ‘абмену’ птушкамі паміж двума адасобленымі еўрапейскімі гнездавымі папуляцыямі віду.

  • Самыя яркія белыя пёры сярод усіх птушак знайшлі ў …слонак

    25.01.2023 - 00:17 | Harrier
    слонка

    Каманда навукоўцаў з Imperial College London (Вялікабрытанія) пасля правядзення дэталёвых даследаванняў і параўнання апярэння многіх відаў нечакана знайшла, што ў крыптычна афарбаваных слонак (Scolopax rusticola), якія да таго ж вядуць пераважна начны лад жыцця, рулявыя пер’і самыя яркія з усіх відаў птушак.

  • Магчымасць завісання ў калібры ўзнікла дзякуючы страце аднаго гена?

    18.01.2023 - 20:11 | Harrier

    Калібры, якія распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, з’яўляюцца аднымі з самых невялікіх і самых лоўкіх птушак на Зямлі. Гэтая група застаецца адзінай, прадстаўнікі якой не толькі могуць завісаць на адным месцы, але і ў такім рэжыме палёта рухацца назад ці ў розныя бакі.

  • У Спісе птушак Беларусі афіцыйна стала 342 віды: пратакол паседжання БАФК ад 22.12.2022 + абноўлены спіс відаў БАФК

    16.01.2023 - 22:06 | Harrier

    Напярэдадні новага году, 22 снежня 2022 года адбылося чарговае паседжанне Беларускай арніта-фауністычнай камісіі (БАФК), якая займаецца разглядам і зацверджаннем рэгістрацый новых і рэдкіх для нашай фауны відаў птушак. Дзякуючы сапраўды вялізарнай па маштабу падрыхтоўчай працы, былі разгледжаны не толькі рэгістрацыі новых для Беларусі відаў птушак, але і ўсе назіранні відаў з мінулых спісаў БАФК за 2017-2022 гады.

  • Вясна прыляцела ў Беларусь ужо ў сярэдзіне каляндарнай зімы

    16.01.2023 - 10:32 | Harrier

    Апошнія зімы (за рэдкім выключэннем) у Беларусі немагчыма называць ранейшымі, бо асабліва на захадзе краіны снег не ляжыць усе зімовыя месяцы, а вадаёмы калі і пакрываюцца ільдом, то часам толькі на прыканцы снежня. Ды ўжо ў студзені вада ў поймах некаторых рэчак разліваецца амаль як вясной. Усё гэта блытае не толькі птушак, але і нас, калі мы хочам адназначна сказаць пра пачатак вясновай міграцыі на нашай тэрыторыі.

  • Знойдзена самае старае гняздо барадача на Іберыйскім паўвостраве, яму каля 30 тысяч гадоў

    14.01.2023 - 01:33 | Harrier
    барадач

    На адной з палеалетычных стаянак старажытных людзей у мясцовасці Lagar Velho (Партугалія) між іншага былі знойдзены капраліты (сoprolites) (акамянелы памёт) узростам каля 30 тысяч гадоў, якія, дзякуючы параўнанню з памётам сучасных птушак, адназначна атрымалася вызначыць як прыналежныя барадачам (Gypaetus barbatus). Такім чынам, атрымалася знайсці самае старае, вядомае дагэтуль, месца гнездавання віда на тэрыторыі і сучаснай Партугаліі, і на Іберыйскім паўвостраве.

  • Прапанаваны два новыя віды сіняхвостак

    12.01.2023 - 15:29 | Harrier

    У апошнія гады, дзякуючы ўсё больш шырокаму выкарыстанню сістэматыкамі філагенетычных метадаў даследаванняў, яны ўсё часцей прапануюць змены статусаў у розных таксанамічных групах птушак. Не выключэнне і Кітайска-Гімалайскі горны зоагеаграфічны рэгіён, дзе параўнальна нядаўна былі зацвержаны выдзяленні некалькіх крыптычных відаў птушак.

  • Адна са знаходак палеантолага-аматара дазволіла зразумець як выглядалі і жылі першыя совы

    10.01.2023 - 11:05 | Harrier
    Совы (Strigiformes) – адна з самых прыстасаваных да начнога ладу жыцця груп птушак і адна з самых старых драпежных. Іх карані прасочваюцца з палеацэну (66-56 мільёнаў гадоў таму), г.зн. з пачаткаў эпохі ‘пасля дыназаўраў’. Аднак вельмі некамплектныя выкапневыя парэшткі не давалі магчымасці апісаць іх ранейшы выгляд і пацвердзіць здагадкі наконт эвалюцыі гэтай групы.
  • Чым даўжэйшы ўваходны гнездавы тунэль, тым даўжэй у гняздзе растуць птушаняты

    09.01.2023 - 17:34 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў, якія прадстаўляюць Durham University, British Trust for Ornithology (Вялікабрытанія) і Princeton University (ЗША), пасля параўнання вялікай колькасці ўжо апублікаваных даследаванняў знайшла цікавую ўзаемасувязь паміж асаблівасцямі найбольш складаных гнёздаў ткачыкаў і трупіалаў.

  • Птушкі і іншая эндэмічная фауна паспяхова аднаўляюцца на Галапагосах пасля дэратызацыі

    05.01.2023 - 19:51 | Harrier
    Пасля паспяховага вынішчэння чужародных грызуноў на двух астравах Галапагоскага архіпелагу, якое адбылося 10 гадоў таму, каманда навукоўцаў рэгулярна наведвае Rábida і Pinzón, каб адсочваць змены ў складзе мясцовай фауны і флоры, якія там адбываюцца. І тое, што яны ўбачылі на гэтых астравах мінулай восенню, не можа не радаваць.
  • Паказана яшчэ адна функцыя спеваў для птушак на прыкладзе зебравых амадзін

    05.01.2023 - 01:18 | Harrier
    Хаця зебравыя амадзіны – адны з самых вывучаных птушак на Зямлі, амаль усе даследаванні, праведзеныя з імі, былі зроблены ва ўмовах няволі. Каманда навукоўцаў з Wageningen University & Research (Нідэрланды) назірала за паводзінамі гэтых птушак у прыродных умовах Аўстраліі, і таму атрыманыя імі вынікі яўна адносяцца да дзікіх птушак. Тут амадзіны спявалі часцей у большай кампані і тады, калі ўмовы станавіліся адпаведнымі для гнездавання. Акрамя гэтага, песня змянялася па меры прагрэсу гнездавання і прыцягвала іншых зебравых амадзін.
  • Рэліктавым папуляцыям чорных свіргулёў патрэбны старыя дрэвы

    02.01.2023 - 16:17 | Harrier
    чорны свіргуль

    Хаця большасць з нас лічыць чорных свіргулёў (Apus apus) звязанымі выключна з высокімі гарадзкімі будынкамі, дзе яны знаходзяць адпаведныя для гнездавання нішы, аднак існуе тэорыя, што першасна гэты від у нас гнездаваў у лясах. Гэтая рэліктавая папуляцыя ўсё яшчэ існуе ў Польшчы, аднак асаблівасці выбару птушкамі гнездавых дупел (за выключэннем Белавежскай пушчы) яшчэ нядаўна былі невядомыя.

  • ‘Большой год’-2022, интервью с чемпионкой: “Каждые выходные были посвящены поискам птиц, не считая внезапных выездов среди недели”

    31.12.2022 - 23:01 | Harrier
    “Вялікі год” (‘Big year’,“Большой год”) – своеасаблівы марафон для тых, хто любіць назіраць за птушкамі, мае магчымасць і жаданне не толькі не расставацца з імі на працягу ўсяго каляндарнага году, але і амбіцыі праверыць сябе ды ўбачыць як мага больш відаў за гэты час. Як і любыя спаборніцтвы, гэтыя маюць розны геаграфічны маштаб (ёсць нават Сусветныя!) і яны даволі папулярныя ў розных краінах, асабліва на захад ад нас.
  • Пазнавальныя магчымасці самак з узростам змяншаюцца, але яны пачынаюць мець больш патомства

    26.12.2022 - 23:10 | Harrier
    Каманда навукоўцаў з універсітэту Заходняй Аўстраліі разам з калегамі з універсітэту Exeter (Вялікабрытанія) знайшла, што паўднёвыя пярэстыя цімеліі, якія жывуць у саванах на поўдні Афрыкі, з узростам пачынаюць выгадоўваць больш патомкаў, аднак паступова трацяць ранейшыя пазнавальныя здольнасці.
  • Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі зменшыўся на адзін від – у Марока знік цёмны спяваючы шуляк

    23.12.2022 - 00:20 | Harrier
    Існуюць сур’ёзныя апасенні, пацверджаныя доўгатэрміновымі палявымі даследаваннямі, што падвід цёмнага спяваючага шуляка (Melierax metabates theresae), раней распаўсюджаны ў Марока, цалкам знік. Іншыя падвіды пакуль што маюць стабільную колькасць і cустракаюцца на большай частцы тэрыторыі Афрыкі на поўдзень ад Сахары.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 14
  • Page 15
  • Page 16
  • Page 17
  • Current page 18
  • Page 19
  • Page 20
  • Page 21
  • Page 22
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Вылет мурашоў - пір для птушак
Птушыны пярэпалах з-за вужа
Клептопаразитизм
Шпакі: няспелая вішня і падзел здабычы
Канареечный вьюрок (Serinus serinus)
Косуля (Capreоlus capreоlus)

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites