Пад час супольнай акцыі карабінераў і прадстаўнікоў Лігі аховы птушак Італіі LIPU, якая адбылася ў студзені ў мясцовасці Capoterra на востраве Сардынія, было затрымана 17 браканьераў. У іх канфіскавалі 9000 пастак на птушак і 20 сетак, а таксама іншыя нелегальныя прылады для нелегальнага і неселектыўнага палявання.
- 16.02.2011 - 00:24 | Harrier
- 15.02.2011 - 00:18 | Harrier
Крумкачы (Corvus corax), якія жывуць у вялікіх групах, якія складаюцца з неполаваспелых птушак, маюць большы ўзровень фізіялагічнага стрэсу, чым дарослыя птушкі, аб’яднаныя ў пары.
Такія вынікі атрымалі даследчыкі, якія аналізавалі памёт розных крумкачоў. У птушак з моладзевых “гангаў” быў знойдзены нашмат большы ўзровень рэшткаў гармонаў стрэсу. - 14.02.2011 - 19:21 | Harrier
Каб гэтая мэта ажыццявілася, на працягу двух дзён на пры канцы мінулага тыдня працавалі прадстаўнікі ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) з розных рэгіёнаў, Мінлесгаса і Мінпрыроды, НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі, а таксама Таварыства на карысць дзікіх жывёл "Сокал" (Stowarzyszenie Na Rzecz Dzikich Zwierząt „Sokół”) з Польшчы.
- 14.02.2011 - 11:25 | Harrier
Организационный комитет приглашает Вас принять участие в VI Всеукраинской студенческой научной конференции „Современные проблемы естественных наук”, которая состоится на базе естественно–географического факультета Нежинского государственного универ¬си¬тета имени Николая Гоголя 5–6 апреля 2011 года.
- 13.02.2011 - 01:21 | Harrier
Чыноўнікі польскага Міністэрства навакольнага асяроддзя рыхтуюць змены ў Правіла палявання, якія тычацца шэрай курапаткі (Perdix perdix) і зайца-шарака (Lepus europaeus) (паляванне на зайца-беляка (Lepus timidus) забаронена і цяпер). Сэнс зменаў у тым, каб гэтыя віды заставіць паляўнічымі відамі, але надаць ім статус аховы на ўвесь год, які б забараняў бы паляванне на іх.
- 11.02.2011 - 00:15 | Harrier
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, якая прысвечана сёлета 225-годдзю нашага земляка і заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). Канферэнцыя будзе адбывацца на працягу суботы-нядзелі 26 і 27 лютага 2011 г.
З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца ніжэй.
- 10.02.2011 - 23:28 | Harrier
З сённяшняга дня на нашым сайце запрацаваў дадатковы і важны сэрвіс - пошук патрэбных матэрыялаў - навінаў, абвестак, нашых назіранняў або фотак ды шмат чаго іншага сярод кантэнту сайту - па слову або некалькіх словах.
- 09.02.2011 - 23:16 | Harrier
Старажытная нелятаючая птушка з Ямайкі выкарыстоўвала свае крылы каб змагацца з драпежнікамі і сапернікамі. Косткі крылаў гэтага ямайскага ібіса Xenicibis xympithecus ператварыліся ў сапраўдныя дубінкі і непадобныя на нічога, што цяпер вядома для птушак, звяроў, рэптылій ці амфібій.
- 09.02.2011 - 17:42 | Harrier
Адзін з самых актыўных фатографаў-анімалістаў Гарадзеншчыны - Сяргей Чарапіца - 4 лютага адзначыў сваё 50-ці годдзе.
Сяргей усе выходныя са спрыяльным надвор'ем праводзіць у пошуках аб'ектаў здымак у дзікай прыродзе. Нават свой водпуск ён прымяркоўвае да вясны, каб сустракаць яе разам з птушкамі, якія вяртаюцца да нас з выраю. - 08.02.2011 - 15:54 | Harrier
Адзін з самых актыўных у апошняй чвэрці мінулага стагоддзя знаўцаў драпежных птушак Robert Duff Chancellor памёр 27 кастрычніка 2010 году ва ўзросце 89 год. Амаль 30 год ён працаваў Сакратаром Міжнароднай рабочай групы па драпежных птушках і совах (WWGBP). Менавіта дзякуючы яго вялізарнай працы і рэдагаванню і паўсталі знакамітыя зборнікі артыкулаў, прысвечаныя розным відам прадстаўнікоў атрадаў Сокала – і Совападобных. У памяць пра заслугі памерлага, на сайце WWGBP www.Raptors-International.org адбываецца перавод рэдагаваных Чансэлорам 6 зборнікаў, у якіх падсумоўваюцца матэрыялы канферэнцый, якія праводзіла Рабочая група.
- 08.02.2011 - 14:35 | Harrier
Інфра-чырвоныя камеры будуць выкарыстоўваца каб дапамагчы ўладам вострава Montserrat лепш кантраляваць распаўсюджанне на востраве адзічэлых коз.
- 06.02.2011 - 15:14 | Peregrinus
Сотни людей со всего мира соберутся на 5-м Фестивале весенней миграции птиц в Эйлате, который пройдет с 20 по 27 марта 2011 года. Организаторами фестиваля являются Орнитологический центр общества охраны природы Израиля и Эйлатский международный центр наблюдения и изучения птиц.
- 06.02.2011 - 00:31 | Peregrinus
У птиц, обитающих в районе Чернобыльской катастрофы, объем мозга в среднем на 5% меньше обычного.
К такому выводу пришла группа ученых из Норвегии, Франции и США на основании изучения в районе Чернобыля 550 птиц 48 разных видов.
Результаты исследования опубликованы в журнале PLoS One. - 04.02.2011 - 19:59 | Harrier
Прадстаўляем Вашай увазе здымкі, якія былі адзначаныя Журы ў фінале фотаконкурса АПБ. Пераможцы і прызёры ўжо вядомыя, але па просьбах нашых карыстальнікаў мы паказваем работы, якія атрымалі балы як мінімум ад аднаго сябра Журы:
- 04.02.2011 - 13:49 | Harrier
Самы папулярны ў Свеце віртуальны праект для тых, хто любіць здымаць і назіраць за птушкамі, брытанскі сайт www.birdguides.com падвёў вынікі свайго штогадовага конкурса Photo of the Year. Агульная колькасць атрыманых за 5 год правядзення фотаконкурсаў здымкаў склала 167.678, на ніх выявы 3614 відаў і морф птушак!
КАМЕНТАРЫ